Андамскае ўзвышша
Выгляд
А́ндамскае ўзвышша — узвышша на паўночным захадзе Ўсходне-Эўрапейскай раўніны. Знаходзіцца ў Валагодзкай вобласьці і Карэліі. Вышыня — да 293 м. На ўзвышшы бярэ пачатак рака Андама, якая і дала назву ўзвышшу. Зьяўляецца водападзелам басэйнаў азёраў Лача, Анескага і Белага. Складзеная галоўным чынам вапняком. Паверхня роўная з марэннымі ўзгоркамі і мноствам зьвілістых азёраў. Характэрны карст.