Перайсьці да зьместу

Амура-Якуцкая магістраль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Амура-Якуцкая магістраль (па-расейску: Амуро-Якутская магистраль) — чыгунка, якая будуецца ў Рэспубліцы Саха (Якутыя). Цягнецца на 830 км ад Бэркакіта (канцавы пункт галіны БАМу Тында-Бэркакіт) у мэрыдыянальным кірунку да Якуцку. Будаўніцтва пачалося ў 1985 г. У 2004 г. быў адкрыты пасажырскі рух на ўчастку Алдан — Тамот (вагон Тамот — Масква ідзе 5,5 тыдня). Пры гэтым разглядаецца два варыянты канцовага пункту:

  • пасёлак Ніжні Бесьця́х на супрацьлеглым ад Якуцку беразе Лены;
  • непасрэдна Якуцк з будаўніцтвам 3-кілямэтровага чыгуначна-аўтамабільнага мосту празь Лену.

Будаўніцтва чыгункі значна палепшыць транспартнае становішча Якуціі і яе адміністрацыйнага цэнтру.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]