Амбруаз Парэ
Выгляд
Амбруаз Парэ (па-француску: Ambroise Paré) (каля. 1510, Бур-Эрсан, каля Лаваль, Францыя — 20 сьнежня 1590, Парыж) — францускі хірург, які лічыцца адным з бацькоў сучаснай мэдыцыны.
Парэ быў прыдворным хірургам пры каралях Генрыху II, Францыску II, Карле IX і Генрыху III. Парэ належыць шэраг інавацый у галіне лячэньня ран, а таксама вынаходзтва і ўдасканаленьне хірургічных інструмэнтаў і пратэзаў. Увёў захоп крывацечных судзінаў інструмэнтамі і іх лігатуру, стварыў вучэньне аб агнястрэльных ранах і даказаў, што яны адносяцца да групы выцятых, а не атручаных ранаў, адмовіўся ад барбарскіх мэтадаў іх лячэньня (заліваньня ран кіпячым алеем).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- M. Broussais: Ambroise Paré, sa vie, son œuvre. Paris, 1900.
- Paule Dumaître: Ambroise Paré, chirurgien de quatre rois de France; Paris, Perrin, 1986.
- Ambroise Paré : stratégie professionnelle et périple intellectuel, Actes réunis par A.-M. Moulin, Laval, 1991.
- Ambroise Paré (1510—1590) : Écriture et pratique de la science à la Renaissance, Actes réunis par É. Berriot-Salvadore, Paris, Champion, 2004.
- Jean-Pierre Poirier: Ambroise Paré, Un urgentiste au XVIe siècle, Pygmalion, 2005, (ISBN 2-7564-0007-6)
- Jean-Michel Delacomptée: Ambroise Paré. la main savante, Gallimard, 2007, ISBN 2-07-077965-3
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Амбруаз Парэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў