АліЭкспрэс
Аліэкспрэс | |
Тып | інтэрнэт-крама |
---|---|
Даступныя мовы | ангельская, арабская, гішпанская, італьянская, нідэрляндзкая, партугальская, польская, расейская, француская |
Уладальнік | Alibaba Group |
Пачатак працы | 2010 |
Камэрцыйны? | так |
Рэгістрацыя | так |
Рэйтынг Alexa | 47 |
aliexpress.com/index.html |
AliExpress (па-беларуску: АліЭкспрэс) — глябальная віртуальная гандлёвая пляцоўка, якая прадстаўляе магчымасьць купляць тавары вытворцаў з КНР, а таксама Расеі, Эўропы, Турэччыны й іншых краінаў. Тавары на пляцоўцы прадаюцца ў раздроб і дробным гуртам (у адрозьненьне ад гуртовай Alibaba).
Інфармацыя аб таварах аўтаматычна перакладаецца на розныя мовы. Сайт займае 47-е месца ў сьпісе самых наведвальных вэб-рэсурсаў у сьвеце паводле вэрсіі Alexa.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]AliExpress пачаў працу ў 2010 годзе як пляцоўка для продажу кітайскіх тавараў у іншыя краіны. Спачатку гэтая пляцоўка працавала ў сфэры B2B для пакупкі і продажу. З тых часоў партал пашырыўся да B2C, C2C, хмарных вылічэньняў і аплатных сэрвісаў. AliExpress у цяперашні час даступны на ангельскай, арабскай гішпанскай, італьянскай, нідэрляндзкай, партугальскай, польскай, расейскай і францускай мовах. Кліенты па-за межамі краінаў для гэтых моваў аўтаматычна абслугоўваюцца на ангельскай вэрсіі сайту.
Плятформа не працуе ў КНР — там яе замяняе Taobao. Першапачаткова AliExpress спэцыялізаваўся на продажы тавараў толькі ад кітайскіх прадаўцоў. Зь лістапада 2018 году ў асартымэнце AliExpress зьявіліся тавары турэцкіх брэндаў з пляцоўкі Trendyol, якую набыла Alibaba. AliExpress займаецца лякалізацыяй і разьвіцьцём бізьнесу за межамі КНР.
У 2019 годзе кампанія адкрыла сваю найбуйнейшую краму ў адным з гандлёвых цэнтраў Барсэлёны.
Уласьнікі і кіраўніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Уладальнікам плятформы зьяўляецца Alibaba Group, якая таксама валодае такімі папулярнымі кітайскімі рэсурсамі, як Alibaba.com, Taobao.com і іншыя.