Перайсьці да зьместу

Аляксандар Сераброў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Сераброў

Аляксандар Аляксандравіч Сераброў (15 лютага 1944, Масква — 12 лістапада 2013, тамсама) — савецкі касманаўт.

Нарадзіўся 15 лютага 1944 году ў Маскве ў сям’і служачага. У 1958 годзе скончыў сем клясаў сярэдняй школы № 14 гораду Кірава. У 1961 годзе скончыў (са срэбным мэдалём) сярэднюю школу № 36 гораду Масквы. У 1967 годзе скончыў Маскоўскі фізыка-тэхнічны інстытут. Пасьля заканчэньня інстытута ў працягу 9 гадоў займаўся навуковай дзейнасьцю на адной з катэдраў Маскоўскага фізыка-тэхнічнага інстытуту. У 1970 годзе скончыў асьпірантуру МФТІ па спэцыяльнасьці «Фізыка вадкасьцяў, газаў і плазмы». У 1974 годзе скончыў Унівэрсытэт марксізму-ленінізму пры мыцішчанскім гаркаме КПСС. Чалец КПСС з 1976 году. З 1976 году працаваў у навукова-вытворчым аб’яднаньні «Энэргія», удзельнічаў у распрацоўцы і выпрабаваньнях касьмічных апаратаў.

1 сьнежня 1978 году Аляксандар Сераброў залічаны ў атрад савецкіх касманаўтаў. Прайшоў поўны курс агульнакасьмічнай падрыхтоўкі і падрыхтоўкі да палётаў на касьмічных караблях тыпу «Саюз Т» і арбітальнай станцыі «Салют». Зьдзейсьніў чатыры палёты на касьмічных караблях «Саюз Т-7», «Саюз Т-8», «Саюз ТМ-8» і «Саюз ТМ-17». У 1982 годзе прысвоена званьне Герой Савецкага Саюзу[1]. Пайшоў у адстаўку 10 траўня 1995 году. Памёр 12 лістапада 2013 у Маскве. Пахаваны на Астанкінскіх могілках Масквы[2].

  1. ^ Сераброў Аляксандар Аляксандравіч // БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 341
  2. ^ Серебров Александр Александрович — проект «Герои Страны» (рас.)