Абалонавыя глебы
Выгляд
(Перанакіравана з «Алювіяльныя глебы»)
Абалонавыя глебы, алювіяльныя глебы ўтвараюцца на алювіяльных адкладах у абалонах рэчак. Вылучаюць 2 тыпы абалонавых глебаў: абалонавыя дзярнова-балотныя і абалонавыя тарфяна-балотныя.
У Беларусі абалонавыя глебы займаюць каля 9 % сельскагаспадарчых зямель. Пашыраныя пераважна ў абалонах буйных рэчак (Дняпра, Прыпяці, Сажа, Бярэзіны, Нёмана і іх вялікіх прытокаў). Больш за ўсё іх у Гомельскай, Берасьцейскай і Магілёўскай абласьцях, найменш — у Віцебскай вобласьці.
Большасьць абалонавых глебаў маюць высокую прыродную ўрадлівасьць, пры слушным выкарыстаньні яны даюць высокія ўраджаі траваў добрай якасьці.