Перайсьці да зьместу

Эль-Вакра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Аль-Вакра»)
Эль-Вакра
араб.
Населены пункт
Краіна Катар
Акруга Эль-Вакра
Геаграфія
Плошча
  • 75,8 км²
Вышыня НУМ 9 м
Каардынаты 25°10′48″ пн. ш. 51°36′36″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Сайт doha.directory/mu… (анг.)
Эль-Вакра на мапе Катару
Эль-Вакра
Эль-Вакра
Эль-Вакра

Эль-Вакра (па-арабску: الوكرة) — горад у Катары, які месьціцца ў аднайменнай акрузе. Усходняя частка гораду выходзіць да берагоў Пэрсыдзкай затокі, а сталіца краіны горад Доха месьціцца беспасярэдне на поўначы ад Эль-Вакры. На сёньня лічыцца другім паводле велічыні горадам Катару[2]. Хуткае разьвіцьцё атрымаў на пачатку XXI стагодзьдзя. У 2019 годзе быў адкрыты стадыён Эль-Джануб, які прыняў матчы чэмпіянату сьвету па футболе 2022 году. Мае злучэньне з сталіцай праз мэтрапалітэн[3].