Альбанскі лек
Альбанскі лек | |
Банкнота вартасьцю 200 лек | |
Краіна | Альбанія |
---|---|
Падзел | кіндарка |
Код ISO-4217 | ALL |
Сымбаль | L |
Цэнтральны банк | Банк Альбаніі |
Увядзеньне ва ўжытак | 16 лютага 1926 |
Абменны курс: (Даляр ЗША (15.09.2008г.)) | 86.1335 |
Галерэя выяваў у Вікісховішчы |
Альбанскі лек (па-альбанску: lek) – афіцыйная валюта Альбаніі. Код валюты згодна са стандартам ISO 4217 – ALL. Адзін лек дзеліцца на 100 кіндарак, але ў штодзённым жыцьці не ўжываюцца манэты вартасьцю ніжэй 5 лекаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва валюты паходзіць ад імя альбанскага князя ХV стагодзьдзя Леке Дукаджыні. Валюта была ўведзена ў абарачэньне ў 1926 годзе і да 1947 году ўжывалася паралельна з альбанскім франкам. Падзялялася на 10 кіндарак лек (франк на 10 кіндарак ар) і адносілася да франка па курсе 0,2 франка. У гады італьянскай акупацыі з 1939 году 1 лек быў роўны 1 італьянскай ліры. Валютная рэформа 1947 году ўвяла новы лек. У 1965 годзе быў уведзены чарговы новы лек, акі мяняў старыя па курсе 10:1. Былі ўведзены ў абарачэньне манэты 5, 10, 20 і 50 кіндарак, 1 лек і банкноты: 1, 3, 5, 10, 25, 50 і 100 лек. У 1991 годзе была праведзена чарговая валютная рэформа.
Наш час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зараз ўжываюцца банкноты вартасьцю 100, 200, 500, 1000, 2000 і 5000 лек і манэты 1, 5, 10, 20, 50 і 100 лек. Так сама ўжываюцца розныя сэрыі банкнотаў з аднолькавым наміналам.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Банкноты Албании (ням.) (анг.)