Перайсьці да зьместу

Алаіс Ірасэк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Алоіс Ірасек»)
Алаіс Ірасэк
чэск. Alois Jirásek
Партрэт Алаіса Ірасэка, выкананы Янам Вілімэкам
Партрэт Алаіса Ірасэка, выкананы Янам Вілімэкам
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 23 жніўня 1851
Гронаў, Аўстрыйская імпэрыя
Памёр 12 сакавіка 1930 (78 гадоў)
Прага, Чэхія
Пахаваны
  • Гронаў[d]
Дзеці Божэна Елінкава-Іраскава[d] і Jaromír Jirásek[d][1]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, грамадзкі дзеяч
Кірунак рэалізм, гістарычны раман
Жанр проза
Мова чэская мова[2]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу
[[::cs:s:Autor:Alois Jirásek|Творы]] ў Вікікрыніцах

Алаіс Ірасэк (па-чэску: Alois Jirásek; 23 жніўня 1851, Гронаў, Аўстрыйская імпэрыя — 12 сакавіка 1930, Прага, Чэхія) — чэскі празаік, драматург і аўтар гістарычных раманаў. Працаваў настаўнікам сярэдняй школы да 1909 году. Напісаў шэраг гістарычных апавяданьняў, прасякнутых верай у чэскую нацыю і рушаньне насустрач свабодзе і справядлівасьці. Алаіс Ірасэк быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры ў 1918, 1919, 1921 і 1930 гадах[3].

Алаіс Ірасэк нарадзіўся 23 жніўня 1851 году ў Гронаве, маленькім мястэчцы на поўначы Чэхіі, у сям’і ўладальніка невялікай пякарні, раней — вясковага ткача[4].

У гімнастычныя гады, сьпярша ў Броўмаве, пасьля ў Кралавым Градцы, Алаіс Ірасэк стаў сьведкам грамадзкага пад’ёму 1860-х гг., які быў выкліканы зьнешнепалітычным крызісам Аўстрыйскай манархіі. Ужо будучы студэнтам філязофскага факультэту Праскага ўнівэрсытэту, будучы чэскі літаратар перажыў спад гэтага пад’ёму пасьля перамогі Прусіі ў франка-прускай вайне ў 1871 годзе. Заняпад нацыянальна-вызваленчай хвалі 60-х гг. супаў зь першымі крокамі Алаіса Ірасека на літаратурнай ніве.

Першы літаратурны досьвед. Работа ў праскіх часопісах

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першым вершам і апавяданьням маладога Алаіса Ірасэка, апублікаваным у часопісе «Сьветазор» былі ўласьцівыя змрочны калярыт, філязофская пазыцыя марнасьці высілкаў чалавека ў барацьбе са злом і заганамі, разважаньні пра сьмерць і пакронасьць лёсу (вершы «Цені» (1873), «Дарогаю» (1874), няскончаная паэма «Сьмерць» (1875) і інш.).

Упадніцкія матывы ў творчасьці Ірасэка зьнікаюць па хадзе яго супрацоўніцтва з часопісам «Люмір», адроджаным у 1871 годзе выбітным чэскім пісьменьнікам Янам Нерудай, які істотна паўплываў на пачынаючага літаратара сваімі творамі «Малакраінскія аповеды» і «Касьмічныя песьні». Наступным друкаваным выданьнем, у якім працаваў Алаіс Ірасэк стаў часопіс «Кветы», які сабраў найбольш прагрэсіўна настроеных пісьменьнікаў тагачаснага літаратурнага асяродзьдзя. У гэтым часопісе ён упершыню апублікаваў свой папулярны раман «Псаглаўцы» (1883).

Апошні этап творчасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 18601890 гг., ствараючы свае раманы, хронікі і эпапеі, фармуецца асноўны мэтад Ірасека па пошуку адказаў на пытаньні, якія ставіць перад сабой палітычныя і культурныя зьявы тагачаснай Чэхіі — іхні пошук у гераічнай гісторыі народа[5].

За дваццаць год, пачынаючы з 1890 году Алаіс Ірасэк узнавіў самыя велічныя карціны чэскай гісторыі — эпохі гусіцтва і адраджэньня.

Характэрнай вехай у творчасьці Алаіса Ірасэка стала выданьне кнігі «Горныя апавяданьні», якая выйшла з адмысловым эпіграфам-цытатай з Цыцэрона: «Я там, дзе чалавечнасьць». Выданьнем гэтага твора малады пісьменьнік падводзіў вынік пачатковаму пэрыяду сваёй творчасьці і разам з тым сьцьвярджаў сваю накіраванасьць да гуманізму, як прынцыпу, які быў пакладзены ў аснову яго мастацкага сьветабачаньня[6].

У адрозьненьне ад абстрактнай любві да людзей наогул, гуманізм Ірасека зьяўляецца асабліва тэндэнцыйным у дачыненьні да творцаў народнай гісторыі, якія ў імя тагачасных прагрэсіўных ідэяў адстойвалі свае правы ў шматлікіх сялянскіх паўстаньнях XVII—XVIII стст. і ў рэвалюцыйны 1848 год[7]. Чэскі пісьменьнік казаў:

« Я пытаўся ажывіць нашае мінулае, зрабіць яго як мага болей блізкім, зразумелым, але рабіў гэта не як летуценьнік, які глядзіць толькі ў мінулае і не заўважае цяжкай барацьбы свайго народа ў цяперашні час. Менавіта таму, што я ўсёй душой перажываў гэтую барацьбу, я адчуваў, што неабходна азірнуцца на нашае мінулае, бо хто ня ведае мінулага, той не зразумее сучаснага. У ланцугу жыцьця зьвеньні сучаснага зьнітаваныя са зьвеньнямі мінулага. Барацьбіты сышлі, але барацьба засталася. »

—Alois Jirásek, Sborník studií a vzpomínek na počest jeho sedmdesátých narozenin, str. 34

Працягваючы лінію, якая была закладзеная яго папрэднікамі — Немцавай, Галекам, Нерудай, — Алаіс Ірасэк удзяліў асаблівую ўвагу сяброўству чэхаў і славакаў, разглядаючы гэтае сяброўства як жыцьцёва неабходны саюз народаў з агульным гістарычным лёсам[8]. Ідэя славянскай узаемнасьці і салідарнасьці ў творчасьці чэскага пісьменьніка набывае новы кірунак у сувязі з нацыянальна-вызваленчай барацьбой паўднёвых славянаў. Вялікую ролю ў літаратурным абгрунтаваньні гэтае пазыцыі стала трылёгія «Братэрства»[8] (18991909), у якой апісаны падзеі, зьвязаныя з апошнім этапам барацьбы гусітаў у Славаччыне.

  1. ^ https://aloisjirasek.cz/zivotopis/#1890
  2. ^ Jirásek, Alois, 1851-1930 // CONOR.SI
  3. ^ Josef B. Michl, Laureatus Laureata, ARCA JiMfa, Třebíč, 1995, str. 372—382
  4. ^ Борис Шуплецов. Алоис Ирасек (1851 — 1930) // Ирасек, Алоис. Сочинения в восьми томах.. — М.: Художественная литература, 1955. — Т. I. — С. 6. — 90 000 ас.
  5. ^ Борис Шуплецов. Алоис Ирасек (1851 — 1930) // Ирасек, Алоис. Сочинения в восьми томах.. — М.: Художественная литература, 1955. — Т. I. — С. 8. — 90 000 ас.
  6. ^ Борис Шуплецов. Алоис Ирасек (1851 — 1930) // Ирасек, Алоис. Сочинения в восьми томах.. — М.: Художественная литература, 1955. — Т. I. — С. 10. — 90 000 ас.
  7. ^ Борис Шуплецов. Алоис Ирасек (1851 — 1930) // Ирасек, Алоис. Сочинения в восьми томах.. — М.: Художественная литература, 1955. — Т. I. — С. 11. — 90 000 ас.
  8. ^ а б Борис Шуплецов. Алоис Ирасек (1851 — 1930) // Ирасек, Алоис. Сочинения в восьми томах.. — М.: Художественная литература, 1955. — Т. I. — С. 12. — 90 000 ас.