Алесь Замкоўскі
Алесь Замкоўскі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 5 жніўня 1984 (40 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, перакладнік |
Узнагароды | Эксьлібрыс[d]
|
Алесь Міхайлавіч Замкоўскі (5 жніўня 1984, Полацак) — беларускі паэт, драматург, перакладчык.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 5 жніўня 1984 году ў Полацку. У 2002—2007 гадох навучаўся ў Віцебскім дзяржаўным унівэрсытэце імя П. М. Машэрава. У 2007—2013 гадох працаваў у аб’яднанай газэце «Полацкі веснік» (карэспандэнтам, загадчыкам аддзелу па сацыяльных пытаньнях). З 2013 году працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. з 2014 году — кіраўнік літаратурна-драматургічнай часткі тэатру[1]. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пераклаў п’есы да спэктакляў: «Я вольны!» паводле аднайменнага рамана А. Натомб «Касьметыка ворага», «Гаральд і Мод» К. Хігінса, «Дзіўная місіс Сэвідж» Дж. Патрыка, чэхаўскіх «Пра шкоду тытуню», «Юбілей», «Прапанова» да спектаклю «Сьмешныя людзі», «Матылёк… Матылёк…» А. Нікалаі, «Глыток чужога віскі» Л. Агулянскага, «Агнявы Леў» А. Кружнова.
Напісаў тэксты песень да спэктакляў «Сьнежная каралева» Я. Шварца, «Прыгоды Дзюймовачкі» П. Ісайкіна, «Дурнічка» Лопэ дэ Вэгі, «Агнявы Леў» А. Кружнова.
Аўтар паэтычнага зборніку «Наступны прыпынак».
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Наступны прыпынак» — Менск, «Кнігазбор», 2018.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- прэмія «Экслібрыс» (2012).