Перайсьці да зьместу

Алена Шостак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Алена Шостак (па-расейску: Елена Шостак) — пецярбурская паэтка беларускага паходжаньня.

У 2006 годзе апублікаваныя два зборнікі вершаў на расейскай мове. Гарадская лірыка, тэмы лёсаў ваеннага пакаленьня. Лірычныя героі тонка ўспрымаюць тэмы горада, расстаньня. Сустракаюцца матывы дажджу, пырсак і кропляў вады, ветра, вуліц, трамваяў, падваротняў, вясновага сьвятла і гукаў. Існуюць аўтарскія пераклады і арыгінальныя вершы на беларускай мове.

У 2007 годзе дзіцячыя вершы Алены Шостак, ў тым ліку раней неапублікаваныя, былі выкарыстаныя ў якасьці асноўнага тэкставага матэрыялу ў кнізе:

  • О. Машталь. Программа развития способностей ребёнка. 200 заданий, упражнений и игр. — СПб.: Наука и техника, 2007. — 256 с ISBN 5-94387-333-3.

Апублікаваныя зборнікі вершаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Мы идём от лужи к луже. — СПб.: Русь, 2006.
  • Весеннее солнце у входа. — СПб.: Русь, 2006.