Перайсьці да зьместу

Алег Рыжанкоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Рыжанкоў.
Алег Рыжанкоў Біятлён
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Алег Уладзімеравіч Рыжанкоў
Грамадзянства
Нарадзіўся 15 сьнежня 1967(1967-12-15) (56 гадоў)
Клюб Дынама
Рост 173 см
Вага 73 кг
Тытулы
Малы Кубак сьвету 1
Кубак сьвету
(у тым ліку Алімпійскія гульні)
Перамог 3
Подыюмаў 12
Подыюмаў у эстафэтах 21
Мэдалі
Чэмпіянаты сьвету
Бронза Антэрсэльва 1995 індывідуальная гонка 20 км
Бронза Антэрсэльва 1995 эстафэта 4×7,5 км
Бронза Рупольдынг 1996 эстафэта 4×7,5 км
Золата Рупольдынг 1996 камандная гонка 10 км
Бронза Осрблье 1997 спрынт 10 км
Срэбра Осрблье 1997 індывідуальная гонка 20 км
Золата Осрблье 1997 камандная гонка 20 км
Золата Канціялахці 1999 эстафэта 4×7,5 км
Срэбра Паклюка 2001 эстафэта 4×7,5 км
Бронза Ханты-Мансійск 2003 эстафэта 4×7,5 км

Але́г Уладзі́меравіч Рыжанко́ў (нарадзіўся 15 сьнежня 1967 году, Найстэньярві, Карэльская АССР, РСФСР) — беларускі біятляніст, удзельнік 4 Алімпійскіх гульняў, сьцяганосец беларускай зборнай на Зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 году ў Турыне. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1996). Уладальнік малага Кубку сьвету ў складзе эстафэтнай зборнай у сэзоне 2002/03, Чэмпіён сьвету ў эстафэце ў 1999 годзе.

Пачаў займацца біятлёнам у 1985 годзе. Пачаў заняткі ў дзіцячай спартовай школе Верамейкі Чэрыкаўскага раёну Магілёўскай вобласьці[1]. Чалец беларускай нацыянальнай зборнай па біятлёне з 1993 году. Дэбют у Кубку сьвету адбыўся ў 1992 годзе ў Паклюцы, дзе ў індывідуальнай гонцы ён заняў 20 месца. Першы раз патрапіў на подыюм у тым жа месьце, у спрынтэрскай гонцы, дзе ён здабыў бронзавы мэдаль[2]. Першая перамога здабытая ў 1995 годзе ў спрынтэрскай гонцы ў Рупольдынгу[2].

Лепшымі вынікамі на Алімпійскіх гульнях было 4 месца ў эстафэце ў Лілегамэры ў 1994 годзе і Нагана ў 1998 годзе.

Заявіў пра заканчэньне кар’еры пасьля эстафэтнай гонкі на Алімпійскіх гульнях ў Турыне (2006), дзе беларуская зборная заняла 11 месца. Скончыў кар’еру ў 2006 годзе, перайшоўшы на пасаду трэнэра моладзевай зборнай Беларусі па біятлёне[3].

  • Чэмпіянаты сьвету:
    • Залаты мэдаль, эстафэта — 1999
    • Срэбны мэдаль, індывідуальная гонка — 1997
    • Срэбны мэдаль, эстафэта — 2001
    • Бронзавы мэдаль, індывідуальная гонка — 1995
    • Бронзавы мэдаль, эстафэта — 1995
    • Бронзавы мэдаль, эстафэта — 1996
    • Бронзавы мэдаль, спрынт — 1997
    • Бронзавы мэдаль, эстафэта — 2003
  • 3 перамогі на этапах Кубку сьвету

Агульны залік Кубку сьвету

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • 1995—1996 — 30-е месца
  • 1997—1998 — 41-е месца
  • 1998—1999 — 14-е месца
  • 1999—2000 — 28-е месца
  • 2000—2001 — 20-е месца
  • 2001—2002 — 19-е месца
  • 2002—2003 — 8-е месца
  • 2003—2004 — 22-е месца
  • 2004—2005 — 25-е месца
  • 2005—2006 — 35-е месца

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]