Акт Злучэньня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Акт Злучэньня 22 студзеня 1919 году
Signing of the Act Zluky on January 22 1919. Урочисте оголошення Акту Злуки 22 січня 1919.jpg
Тэрыторыі, на якія прэтэндавала Ўкраінская Народная Рэспубліка.

Акт Злучэньня (па-ўкраінску: Акт Злуки) альбо Вялікае Злучэньне — урачыстае абвяшчэньне 22 студзеня 1919 году на Сафійскай плошчы ў Кіеве ўнівэрсалу аб аб’яднаньні Ўкраінскай Народнай Рэспублікі і Заходнеўкраінскай Народнай Рэспублікі ў саборную Ўкраіну. З 1999 году дзень падпісаньня акту 22 студзеня адзначаецца ва Ўкраіне як Дзень саборнасьці Украіны.

Тэкст унівэрсалу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Імем Украінскай Народнай Рэспублікі.

Дырэкторыя апавяшчае ўкраінскі народ аб вялікай падзеі ў гісторыі зямлі нашай украінскай.

3-ГА студзеня 1919 году ў г. Станіславае Ўкраінская Нацыянальная рада Заходнеўкраінскай Народнай Рэспублікі, як выразьнік волі ўсіх украінцаў б. Аўстрыйскай імпэрыі і як самы высокі іхні заканадаўчы чыньнік, урачыста абвясьціла злучэньне Заходнеўкраінскай Народнай Рэспублікі з наддняпранскаю Ўкраінскай Народнай Рэспублікай У агульную сувэрэнную народную рэспубліку.

Вітаючы зь вялікай радасьцю гэты гістарычны крок нашых заходніх братоў, дырэктарыя Ўкраінскай Народнай Рэспублікі ўхваліла тое злучэньне прзынаць і зьдзяйсьняць на ўмовах, якія пазначаны ў пастанове Заходнеўкраінскай Народнай Рэспубліцы ад 3-га студзеня 1919 году.

З гэтага часу ў адзінае зьліваюцца стагодзьдзямі адарваныя адна ад адной частцы адзінай Украіны — Зходнеўкраінскай Народная Рэспубліка /Галіччына, Букавіна і вугорскага Ўкраіна/ і наддняпроўская Вялікая Ўкраіна.

Ажыцьцявіліся адмечныя мары, якімі жылі і за якія паміралі лепшыя сыны Ўкраіны.

З гэтага часу ёсьць адзіная незалежная Ўкраінская Народная Рэспубліка.

Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З боку УНР[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сымон Пятлюра, Уладзімер Віньнічэнка, Фёдар Швец, Панас Андрыеўскі.

З боку ЗУНР[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Васіль Стэфанік (кіраўнік), Лангін Цэгельскі, Дмітро Левіцкі, Андрэй Шмігельскі, Цімацей Старух.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]