Аксаміт амурскі
Выгляд
| Аксаміт амурскі | |
Сталае дрэва ў кастрычніку | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Расьліны |
| Аддзел | Пакрытанасенныя |
| Кляса | Двудольныя |
| Атрад | Сапіндакветныя |
| Сямейства | Рутавыя |
| Род | Аксаміт |
| Від | Аксаміт амурскі |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Phellodendron amurense | |
Аксаміт амурскі (па-лацінску: Phellodendron amurense) — лістападнае дрэва сямейства рутавых.
Батанічнае апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вышыня да 25 м. Ствол укрыты слоем корку. Лісьце чаранковае, непарнаперыстае. Кветкі зеленаватыя, у мяцёлчатых суквецьцях. Плод – чорная, ягаднападобная касьцянка.
Распаўсюджваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Радзіма – Кітай, Далёкі Усход Расеі. На Беларусі інтрадукаваны ў канцы ХІХ ст. Вырошчваецца ў садох, парках, прысадах уздоўж дарог. У сярэдзіне ХХ ст. ўведзены ў лясную культуру ў Брэсцкай вобласці.
Выкарыстаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Можа даваць прамысловую сыравіну: корак, драўніну, фарбы, таніны.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |