Ваколіца (тып паселішча)
Выгляд
(Перанакіравана з «Аколіца (тып паселішча)»)
Ваколіца (аколіца) — тып сельскага паселішча, абнесенага агароджаю й разьмешчанага непадалёк ад больш буйной вёскі. У ваколіцах звычайна сялілася шляхта, чым падкрэсьлівалася станавае адрозьненьне.
Ваколіцы ўзьніклі разам з засьценкамі ў выніку валочнай рэформы. Па правядзеньні парцэляцыі вылучаных пад вёскі плошчаў асобныя зямельныя надзелы паміж межамі (сьценкамі) палеткаў пачалі здаваць дробнай шляхце і служыламу люду[1].
Агульнаславянскі тэрмін «ваколіца» пазначаў навакольле, акругу або агароджу вакол вёскі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Беларусы: У 13 т. Т. 2. — Менск, 1997. С. 22.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларускае народнае жыллё / Э. Р. Сабаленка, У. С. Гуркоў, У. М. Іваноў, Дз. Д. Супрун; рэдактар В. К. Бандарчык; Акадэмія навук БССР, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мн.: Навука і тэхніка, 1973.— 125 с.
- Беларусы: У 13 т. Т. 2: Дойлідства / В. Бандарчык і інш.; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Менск: Беларус. навука, 1997. — 391 с.: іл. ISBN 985-6234-28-X.