Аканмуль
Выгляд
Аканмуль (Acanmul) — руіны цывілізацыі мая ў Мэксыцы. Знаходзяцца на паўвостраве Юкатан, штат Кампэчэ, прыкладна за 25 км на поўнач ад сталіцы штату. Да сучаснага часу Аканмуль і ўвесь рэгіён яшчэ амаль не дасьледаваны археолягамі.
Першае кароткае апісаньне Аканмулю пакінуў Гары Пoлак[1]. З 2000 г. тут праводзяць раскопкі Эбэр Ахэда (Heber Ojeda) і Джозэф Бол (Joseph Ball).
Найбольшую цікавасьць у археолягаў выклiкае трохпавярховы будынак, як мяркуецца, палац кіраўніка позьнеклясычнага пэрыяду. Побач зь ім знаходзіцца C-падобны будынак незвычайнай канструкцыі з выкшталцоным аздабленьнем каменнай паверхні. У горадзе меўся стадыён для гульні ў мяч.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ H. E. D. Pollock: The Puuc. An architectural survey of the hill country of Yucatan and northern Campeche, Mexico. Peabody Museums of Archaeology and Ethnology, Cambridge, Mass. 1980, ISBN 0-87365-693-8. S. 537—541
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аканмуль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў