Схізма
Выгляд
(Перанакіравана з «Адступніцтва»)
Схізма (па-старажытнагрэцку: σχίσμα — «расшчапленьне, раскол, нязгода») — раскол у Царкве ці іншай рэлігійнай арганізацыі.
Расколы ў хрысьціянскай царкве
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У 325 г. на I-м Нікейскім Сусьветным саборы адбыўся раскол: арыянства было асуджана, аднак пазьней імпэратар Канстантын памяркоўна ставіўся да ўмеранага арыянства, якое працягвала існаваць да яго паўторнага асуджэньня на Канстантынопальскім Сусьветным саборы 381 году пры падтрымцы імпэратара Тэадосіёса I.
- У 451 г. вучэньне монафізытаў было асуджана Халкідонскім саборам. Гэта прывяло да расколу і вострай рэлігійна-палітычнай барацьбы.
- «Фаціянская схізма»: у жніўні 863 на Рымскім Саборы быў адлучаны Патрыярх Фотый, у верасьні 867 Сабор у Канстанцінопалі адлучыў Папу Мікалая.
Гл. таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)