Перайсьці да зьместу

Хлеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Адрына»)

Хлеў — найбольш распаўсюджанае найменьне гаспадарчага памяшканьня для ўтрыманьня жывёлы.

ХЛЕЎ, традыцыйная, пераважна зрубная гаспадарчая пабудова для ўтрымання свойскай жывёлы. Вядомы са старажытнасці ў большасці народаў свету, у славян паявіўся не пазней 5 ст. н. э. На тэр. Беларусі паявіліся ў часы Кіеўскай Русі, ім папярэднічалі лёгкія збудаванні тыпу кашар і паветак. Залежна ад жывёлы, якую трымаюць у хляве, яго называюць кароўнікам, аборай, стайняй, аўчарняй, свінарнікам. У сялянскіх сядзібах хлявы — драўляныя прамавугольныя ў плане зрубныя ці вянкова-слупавыя збудаванні пад 2- або 4-схільнымі стрэхамі.

Зрубы рабілі звычайна з другасортнай драўніны, без падвалін, не заўсёды імшылі. Хлявы звычайна ставілі за хатай, клеццю і павеццю ўпрытык, асобна ці з невялікімі прамежкамі; часам іх ставілі на гумнішчы ці на асобным гаспадарчым двары. У бяднейшых сялян усю жывёлу трымалі ў адным хляве ў катухах, разгароджаных жэрдкамі ці дошкамі.

Паводле жывёлы выдзяляюць наступныя віды хлява:

  • Абора — на Меншчыне — хлеў для буйной рагатай жывёлы, на Віцебшчыне гэтым словам называюць усе пабудовы для жывёл: хлявы, дзяньнік, паветку.
  • Адрына — для ўтрыманьня коней; на Гардзеншчыне — памяшканьне для захаваньня сена.
  • Сьвінячы хлеў, сьвінарнік або сьвінушнік — для ўтрыманьня сьвіньней.
  • Стайня або стаенка — для ўтрыманьня коней.
  • Цялятнік — для ўтрыманьня цялятаў.
  • Кароўнік — для кароў.
  • Аўчарня — для авечак.
  • Сабаленка, Э. Р., Гуркоў, У. С., Іваноў, У. М., Супрун, Дз. Д. Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973.