Стасунак
Стасунак[1][2][3][4], тасунак, дачыненьне[5][6] (адносіна) — матэматычная структура, якая фармальна вызначае ўласьцівасьці розных аб’ектаў і іх узаемасувязі. Стасункі звычайна клясыфікуюцца па колькасьці аб’ектаў, якія яны зьвязваюць, і ўласных уласьцівасцях.
У матэматыцы прыкладамі стасункаў зьяўляюцца роўнасьць (=), калінэарнасьць, падзельнасьць і г. д. У альгебры стасункам двух лікаў або велічыняў завецца іх дзель.
Стасунак між мноствамі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Фармальна стасунак між мноствамі азначаецца як падмноства ад іх простага здабытку.
Колькасьць мностваў, на якіх будуецца стасунак, называецца арнасьцю. У агульным выпадку, стасунак між n мноствамі зьяўляецца n-арным. Стасунак між двума мноствамі завецца бінарным стасункам, між трыма — тэрнарным і г. д.
Найбольш агульным варыянтам пазначэньня n-арнага стасунку R між мноствамі A1, A2, … , An зьяўляецца запіс
R(A1, A2, … , An)
Факт наяўнасьці стасунку між пэўнымі элемэнтамі гэтых мностваў можна пазначыць падобным чынам:
R(a1, a2, … , an)
Гэта значыць, што
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Тэрміналагічны слоўнік па вышэйшай матэматыцы для ВНУ / Т. Сухая, Р. Еўдакімава, В. Траццякевіч, Н. Гудзень. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. С. 52, 156
- ^ Руска-беларускі фізічны слоўнік / Уклад. Самайлюковіч У., Пазняк У., Сабалеўскі А. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. С. 145
- ^ Стасунак // Матэматычная энцыклапедыя. — Менск: Тэхналогія, 2001. ISBN 985-458-059-8
- ^ Стасунак(недаступная спасылка) // Беларуска-расійскі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00918-5
- ^ Дачыненне, тасунак(недаступная спасылка) // Матэматычная энцыклапедыя. — Менск: Тэхналогія, 2001. ISBN 985-458-059-8
- ^ Стасунак -нку Гл. дачыненьне(недаступная спасылка) // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс). Наша Ніва, 2001.