Адзнака «Ганаровы работнік УНК-АДПУ. 1917—1932»
Адзнака «Ганаровы работнік УНК-АДПУ. XV год» | ||
| ||
Арыгінальная назва | Нагрудный знак «Почетного работника ВЧК-ГПУ.1917-1932» XV годовщины | |
---|---|---|
Краіна | СССР | |
Тып | Адзнака | |
Каму ўручаецца | супрацоўнікам органаў ВЧК-ГПУ СССР | |
Падставы ўзнагароджаньня | за заслугі ў справе кіраўніцтва ці непасрэднага выкананьня работы па ахове дзяржаўнаў бясьпекі СССР | |
Статус | не ўручаецца | |
Статыстыка | ||
Дата заснаваньня | 23 лістапада 1932 г. | |
Апошняе ўзнагароджаньне | 1940 г. | |
Колькасьць | каля 3000 | |
Чарговасьць | ||
Старэйшая ўзнагарода | Адзнака «10 гадоў УНК-АДПУ» | |
Малодшая ўзнагарода | Адзнака «Заслужаны супрацоўнік НКУС» |
Адзнака «Ганаровы работнік УНК-АДПУ. 1917—1932» (па-расейску: Нагрудный знак «Почетного работника ВЧК-ГПУ.1917-1932» XV годовщины) — савецкая адзнака для ўзнагароды супрацоўнікаў УНК-АДПУ, да 15-й гадавіны заснаваньня органу.
Заснаваная загадам АДПУ №1087 ад 23 лістапада 1932. Прысвойваўся за «выдатныя заслугі», але тэрмін службы супрацоўніка ў органах ці войсках АДПУ павінен быў быць ня менш за 10 гадоў. Але гэты тэрмін не заўжды вытрымліваўся і адзнакай узнагароджвалі і партыйных вылучэнцаў, што нядаўна трапілі ў органы.
Адзнака ўяўляе авальнае кола з матавага срэбра з надпісам «ВЧК-1917 г. ГПУ-1932 г.». На кола накладзены сэрп і молат, перакрыжаваныя мячом. Пад сэрпам і молатам знаходзіцца рымская лічба «Пятнаццаць», пакрытая чырвонаю эмальлю. Ззаду адзнака мела нумар.
Адзнака XV гадавіны надавалася загадам па АДПУ-НКУС да 1940 году. Агулам было ўзнагароджана крыху болей за 3000 чалавек. Да кожнай адзнакі дадавалася ганаровая грамата — падобная да ордэнскай кніжкі (напачатку ў вокладцы са скуры з выціснутай выяваю адзнакі), куды ўпісваліся: імя ўзнагароджанага, дата і нумар загаду аб наданьні, нумар самой адзнакі. Грамату падпісваў Старшыня АДПУ (Наркаму ўнутраных справаў). Адзнака на рэвэрсе мела выразаны нумар, такі самы як ў грамаце.
Кавалеры ганаровай адзнакі XV гадавіны называліся таксама як і кавалеры папярэдніх адзнакаў — «Ганаровы работнік АНК-ДПУ», знак адрозьніваўся ад адзнакі «Ганаровы работнік УНК-АДПУ. 1917—1922» толькі лічбамі гадавінаў. Згодна загаду захоўвалася і ўся сыстэма прывілеяў для кавалераў новага знаку.
У 1933 аднак быў адменены такі прывілей, як штомесячная 30-рублёвая даплата да заробку. У 1935 адмянілі ільготны палік пэнсіі і права абавязковага пераводу на пэнсію па лініі АДПУ. У 1937 забаранілі права нашэньня чэкісцкай формы пасьля звальненьня, а пасьля і права бясьперашкоднага ўваходу ва ўсе будынкі органаў дзяржбясьпекі. Нарэшце з усіх прывілеяў засталіся:
- права на нашэньне і захоўваньне зброі
- права на захаваньне пасьля звальненьня жыльлёвай плошчы ў ведамсьцьвеных дамах НКУС.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пра адзнаку на сайце ФСБ Расеі
- Узнагароды ВЧК-НКВД(недаступная спасылка)
- Аднакі АДПУ-КДБ на Геральдыка.ру