Перайсьці да зьместу

Адам Магілёўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Адам Іванавіч Магілёўскі[1] нарадзіўся 17 кастрычніка 1930 г. у г. Лідзе. Пасьля заканчэньня юрыдычнага факультэта Белдзяржунівэрсытэта ў 1953 г. накіраваны на камсамольскую работу. У 1961 г. абраны 1-ым сакратаром Смаргонскага РК КПБ, а ў 1962 г. — першым сакратаром Гарадзенскага гарадзкога камітэта кампартыі Беларусі.

У лютым 1972 г. прызначаны пракурорам Гарадзенскае вобласьці.

Загадам Генэральнага пракурора СССР ад 11 студзеня 1973 г. прызначаны пракурорам Беларускае ССР. Вызвалены ад пасады ў студзені 1984 года.


Неаднаразова абіраўся членам ЦК КПБ і дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускае ССР.

А. Магілёўскі ўзнагароджаны ордэнам "Знак Пашаны" і двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга. Дзяржаўны раднік юстыцыі 2 клясы.