Агульнанацыянальны апэратар
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Агульнанацыянальны апэратар — гэта апэратар, што паводле ліцэнзіі мае права на наданьне паслугаў сотавае сувязі або доступу да Сеціва й падобнага па ўсёй тэрыторыі краіны. У адрозьненьне ад агульнанацыянальных апэратараў, рэгіянальныя апэратары маюць права паводле варункаў сваёй ліцэнзіі на наданьне паслугаў толькі ў пэўным рэгіёне краіны.
У Беларусі, з прычыны ейнага адносна маленькага памеру й унітарнага характару, падзелу сотавых апэратараў на нацыянальныя й рэгіянальныя не існуе. Рэгіянальная апэратары сотавае сувязі існуюць у краінах вялікага памеру з фэдэральнай пабудовай (прыкладам Індыі, ЗША ды Расеі). Тым ня меней, у 2005—2008 гадох акрэсьлілася выразная тэндэнцыя да зьліцьця розных рэгіянальных апэратараў ды фармаваньня правайдэраў нацыянальнага маштабу, абумоўленая рынкавымі чыньнікамі.