Перайсьці да зьместу

Аглютынацыйныя мовы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Аглютынацыйная мова»)

Аглютынацы́йныя мовы (ад па-лацінску: agglutinatio — прылепліваю) — мовы, у якіх асноўным сродкам словазьмяненьня зьяўляецца аглютынацыя розных фармантаў (афіксаў альбо прэфіксаў), прычым кожны зь іх мае толькі адно значэньне. Тэрмін уведзены Вільгельмам фон Гумбальдтам у 1836 годзе для клясыфікацыі моваў з марфалягічнага пункту гледжаньня.