Агдо Аксёнава
Агдо Аксёнава | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 8 лютага 1936 |
Памерла | 14 лютага 1995 (59 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэтка, пісьменьніца |
Мова | Далганская мова |
Узнагароды |
Агдо́ Аксё́нава (па-далганску: Огдуо Аксёнова), паводле савецкага, пазьней расейскага пашпарту Эўдакія Ягораўна Аксёнава (па-расейску: Евдокия Егоровна Аксёнова; 8 лютага 1936, Баганіда — 14 лютага 1995 году, Дудзінка) — першая далганская савецкая паэтка, засноўніца далганскае літаратуры.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя вершы напісала яшчэ ў школе. Першыя вершы былі апублікаваныя ў 1969 годзе ў «Запалярнай Праўдзе» (у расейскіх перакладах Валера Краўца). Пасьля гэтага вершы былі апублікаваныя ў часопісе «Работніца».
Пасьля гэтага Агдо Аксёнава задумалася над тым, каб апублікаваць вершы на сваёй роднай далганскай мове. З адпаведнымі шрыфтамі дапамаглі якуцкія тыпаграфіі. Першая кніга на далганскай мове пад назваю «Бараксан» была апублікаваная ў 1973 годзе. Другая кніга, «Песьні далганаў», была напісаная на матэрыяле далганскіх песьняў ды легендаў. Нотны запіс гэтых песьняў апрацаваў кампазытар Леанід Масьленьнікаў з Краснаярску.
У 1977 Аксёнава пачала вучыцца на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве. Гэтым часам яна стварыла першы праект далганскага альфабэту (першы праект, падтрыманы краснаярскімі мовазнаўцамі, быў апублікаваны ў 1978 годзе). Афіцыйна першы далганскі альфабэт зацьверджаны ў 1979, першая спроба выкладаньня роднай мовы ў школе ў Дудзінцы мела месца ў 1980 годзе. Агдо Аксёнава зьяўляецца таксама аўтаркай першага далганскага лемантара, сёмае выданьне якога было афіцыйна рэкамэндаванае толькі ў 1990 годзе.