Перайсьці да зьместу

Абоз-Лясны палігон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

230-ы агульнавайсковы палігон Абоз-Лясны, у прастамоўі ваенны палігон — зямля для правядзеньня стрэльбаў, вучэньняў (навучальны палігон) або выпрабаваньняў узбраеньняў і ваеннае тэхнікі (выпрабавальны палігон)[1].

Ваенныя палігоны ёсьць у многіх дзяржавах і краінах сьвету. Раней Палігон — умацаванне ў форме шматкутніка ці ўчастак для практычнай артылерыйскай стральбы. Палігонам можа называцца навукова-даследчаю (выпрабавальнаю) ўстановаю.

Беларускія ўлады карыстаюцца апалячанаю назваю[a]: 230-ы агульнавайсковы палігон Абуз-Лясноўскі (па-расейску: 230-ы общевойсковой полигон Обуз-Лесновский).

Па ўласнасьці:

  • дзяржаўныя;
  • ведамасныя (прыклад: палігоны Міністэрства абароны Беларусі);
  • асабістыя.

Па часе работы:

  • пастаянныя;
  • часовыя.

Па прызначэньні:

  • ядзерныя;
  • артылерыйскія;
  • стралковыя;
  • навукова-даследчыя;
  • выпрабавальныя (аўтапалігоны нізкатэмпературныя, авіяцыйныя, зэнітныя, інжынэрныя, мінныя, ракетныя, тарпэдныя, танкавыя і іншыя);
  • вайсковыя (ваенны палігон прызначаны для правядзеньня вайсковых вучэньняў або выпрабаваньняў узбраеньняў і ваеннае тэхнікі):
    • акруговыя;
    • гарнізонныя;
    • дывізіённыя;
  • грамадзянскія (прызначаны для правядзеньня выпрабаваньняў прадукцыі і тэхнікі);
  • завадзкія (для праверкі якасьці вырабленага ўзбраеньня, яго прыстрэлкі, наладкі);
  • навучальныя (для баявой і вучэбнай стральбы, бамбамятаньня, тарпэдамятаньня, а таксама для правядзеньня розных вучэньняў войскаў);
  • імітацыйныя;
  • мініяцюр-палігоны (навучальны артылерыйскі палігон, уяўляе сабой прайграваньне рэльефу мясцовасьці (рэльефны плян у маштабе звычайна 1: 300 - 1: 1000), абсталяваны мэтамі (мішэнямі) і адмысловай прыладай, якія імітуюць выбухі снарадаў. Прызначаны для навучання артылерыйскай стральбе па наземных і паветраных цэлях, ён дазваляе практычна вывучаць правілы стральбы артылерыі і праводзіць артылерыйскія стралковыя трэніроўкі.
  1. ^ Па польску: Obóz leśny