Абмеркаваньне шаблёну:Юдэйскія сьвяты
Выгляд
Хацеў бы ўдакладніць: што ня так з словам «жыд»? Сустракаецца ў вялікай колькасьці слоўнікаў і энцыкляпэдыяў і зьяўляецца традыцыйным для беларускай мовы: [1]. Ці існуюць крыніцы, якія паказваюць абразьлівасьць гэтага слова ў беларускай мове (у адрозьненьні ад расейскай)? —zedlik 20:42, 23 траўня 2011 (EEST)
- Падтрымліваю... абмеркаваньне па гэтай тэме ўжо было Абмеркаваньне:Габрэі... здаецца тамака ўсё выкладзена для дурня... кожны нармальны зразумее, што слова жыд спрадвена беларускае. --Ruslan Raviaka 20:51, 23 траўня 2011 (EEST)
- Нэгатыўная канатацыя слова замацавалася пасьля Другой сусьветнай вайны і прыйшла праз расейскамоўнае асяродзьдзе [2]. Нягледзячы на мову праекту, гэта не пазбаўляе нас ад магчымых войнаў правак з нагоды абразьлівасьці дадзенай назвы (як гэта было ў выпадку з Удзельнік:Al.Neuland і Удзельнік:Raviaka Ruslan), што паказвае на актуальнасьць дадзенай праблемы, а ўдзельнік:Al.Neuland, як бачна, мае габрэйскія карані. Я тады вырашыў, што лепш дасягнуць кансэнсусу, аднак частасьць ужываньня гэтага слова цяпер пачынае пераходзіць межы факультатыўнага слова, таму, я супраць такога лексычнага ракіраваньня і за выкарыстаньне нэўтральнага эўфэмізму «габрэй» прынамсі ў назвах шаблёнаў і на галоўнай старонцы. Улічваючы руплівую дзейнасьць Удзельніка:Renessaince па разгойдваньні любых спробаў абагульненьня беларускай лексыкі ў беларускай Вікіпэдыі і яго маўклівага стану «нявінна пакрыўджанага» я не лічу магчымасьць далейшага дасягеньня кансэнсусу імавернай. --Jauhienij 20:57, 23 траўня 2011 (EEST)
- Ну слова "жыд" стала быццам абразьлівым не пасьля Другой сусьветнай вайны. У расейскай мове яно было абразлівым і за царскім часам. Проста дакацілася агульная русыфікацыя да нас пасьля вайны. Таму лічу замену гэтага слова цяпер - выдатнай працай расейскіх каланістаў :)--Ruslan Raviaka 21:20, 23 траўня 2011 (EEST)
- Вікіпэдыя — ня месца для змаганьня з расейскімі каляністамі. --Jauhienij 21:26, 23 траўня 2011 (EEST)