Абмеркаваньне шаблёну:Таксон-bellat
Выгляд
Аб’яднаньне
[рэдагаваць крыніцу]Я стварыў гэты шаблён пазьней, чым сп. Зэдлікам быў створаны {{Беларуска-лацінская назва}}, проста з тае прычыны, што ня ведаў пра існаваньне апошняга.
Аднак мне мой варыянт падабаецца больш, бо дазваляе адлюстроўваць беларускі варыянт не абавязкова ў форме назоўнага склону, а лацінскі варыянт не адлбстроўвае ў выглядзе спасылкі на артыкул. На маю думку, гэта залішне.
Карацей, трэба падумаць, пад якім назовам пакінуць шаблён, аб’яднаўшы магчымасьці абодвух. --Taravyvan Adijene 18:09, 4 сакавіка 2011 (EET)
- Ваш варыянт лепей праз карацейшы сынтаксыс і адсутнасьць чырвонай спасылкі ў лацінскай назьве. --Jauhienij 18:19, 4 сакавіка 2011 (EET)
- Тады я ствару сюды перанакіраваньне з зэдлікавага варыянту, калі ніхто ня супраць. --Taravyvan Adijene 23:27, 6 сакавіка 2011 (EET)
- Ня вельмі ўпэўнены, што лацінскі варыянт як спасылка на артыкул — залішняе, калі няма беларускай назвы. — Wizardist г +у 23:31, 6 сакавіка 2011 (EET)
- А, усё, зразумеў, дзе які шаблён. Так, гэты шаблён болей гнуткі, але спасылка на лацінскую назву час ад часу патрэбная. Вось, напрыклад, Катэгорыя:Пацукі. — Wizardist г +у 23:36, 6 сакавіка 2011 (EET)
- Дык гэты шаблён адлюстроўвае лацінскую назву са спасылкай, калі няма беларускага варыянту (першага парамэтру). --Taravyvan Adijene 23:39, 6 сакавіка 2011 (EET)
- А, усё, зразумеў, дзе які шаблён. Так, гэты шаблён болей гнуткі, але спасылка на лацінскую назву час ад часу патрэбная. Вось, напрыклад, Катэгорыя:Пацукі. — Wizardist г +у 23:36, 6 сакавіка 2011 (EET)
- Мне не істотна, але пры аб’яднаньні шаблёнаў варта сачыць за парамэтрамі, бо, як я разумею, пасьлядоўнсьці не супадаюць. —zedlik 23:41, 6 сакавіка 2011 (EET)
- …і дадам ва ўсе артыкулы, якія выкарыстоўваюць твой шаблён, яшчэ адну вэртыкальную рысачку. --Taravyvan Adijene 23:47, 6 сакавіка 2011 (EET)