Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне шаблёну:Таблічка-pl

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прапаную пераназваць усе гэтыя шаблёны ў назвы, якія адпавядаюць сэнсу. І чаму фон сіні? на мапах Гугла ён чырвоны. —zedlik 22:13, 6 жніўня 2009 (UTC)

Усе назвы адпавядаюць сэнсу. Вы можаце карыстацца любой назвай, нават самай сэнсоўнай асабіста для вас, вам ніхто не забараняе. Вызначайцеся са сваёй сэнсавай назвай, стварайце перанакіраваньне, і сьмела дадавайце ў артыкулы. І чаму фон сіні? Я карыстаюся аўтамабільным атлясам. У ім дарогі Польшчы пазначаюцца так. Калі правільны колер — чырвоны, сьмела зьмяняйце. --Ліцьвін 22:47, 6 жніўня 2009 (UTC)
Я карыстаўся назвай, якая больш пасуе, вы яе замянілі на «таблічку». Да таго ж такое кантрастнае выяўленьне чапляе вока і перашкаджае чытаць тэкст. На мапе, выдадзенай у Польшчы, менавіта гэтая дарога пазначаная на чырвоным фоне з рамкай — як у гугле. —zedlik 23:11, 6 жніўня 2009 (UTC)
Паглядзеў другі аўтамабільны атляс, колер чырвоны ў адна- і двухзнакавых, жоўты — у трохзнакавых. Трэба выпраўляць. --Ліцьвін 22:47, 6 жніўня 2009 (UTC)
Адназнакавыя й двохзнакавыя — краёвыя дарогі (колер чырвоны, дарогі дзяржаўнага значэньня), трохзнакавыя — ваяводзкага значэньня (колер жоўты). Bocianski 18:43, 7 жніўня 2009 (UTC)

Якая ўвогуле мэтазгоднасьць выкарыстаньня такіх шаблёнаў у тэксьце? Нідзе апроч расейскай Вікіпэдыі я такога не знайшоў. А ў тэксьце гэтая стракатасьць перашкаджае чытаць. —zedlik 23:58, 6 жніўня 2009 (UTC)

Асабіста мне не перашкаджае, нават дапамагае, я бачу і колер і нумар, чытаць нашмат прасьцей. Поўнае сумяшчэньне з мапай, толькі па колеры можна сказаць, што за дарога, дзе яна знаходзіцца і г.д. Таксама дадаецца дакладная спасылка. --Ліцьвін 00:09, 7 жніўня 2009 (UTC)
Чытаць нашмат прасьцей нумар дарогі ці тэкст абзацам вышэй ці ніжэй? Вока не пераскоквае? Што да колераў, то на мой густ найлепшым выйсьцем будзе зрабіць як, напрыклад, у ангельскай ці польскай Вікіпэях: усе падобныя аздабленьні — у картках справа альбо ў артыкулах-пераліках дарог; усе астатнія назвы — простай спасылкай на артыкул пра дарогу звычайным тэкстам. Да таго ж існуе сур’ёзная праблема зь юзабіліці: з-за фону зусім незразумела, спасылка гэта ці не і ці існуе такі артыкул ці не існуе. Каб праверыць, трэба падводзіць мышку і ціснуць на нумар. —zedlik 00:21, 7 жніўня 2009 (UTC)
Чытаць нашмат прасьцей нумар дарогі ці тэкст абзацам вышэй ці ніжэй? Вока не пераскоквае? Не зразумеў. Калі мапы гляджу, вока не пераскоквае. Калі артыкул чытаю, вока таксама не пераскоквае. Каб праверыць, трэба падводзіць мышку і ціснуць на нумар. А што за гэта ўжо б'юць? Ну пройдзе, пабачыць што няма, можа створыць. У нас хутчэй за ўсё няма ніводнага артыкула пра нейкую асобную дарогу. Усё паступова, абавязкова будуць, Вільня не адразу збудавалася. --Ліцьвін 00:43, 7 жніўня 2009 (UTC)
Цікава. Па-польску: Кракаў не адразу збудаваны (Nie od razu Kraków zbudowano). Bocianski 18:43, 7 жніўня 2009 (UTC)
Ну Кракаў — гэта гістарычная і культурная сталіца палякаў. Тое самае і Вільня для беларусаў. Яшчэ кажуць: Вільня не адразу будавалася, Не за дзень Вільня станавілася, Рабі пільна — і будзе Вільня!, Рабі пільна, і тут будзе Вільня. Вось яшчэ. --Ліцьвін 19:20, 7 жніўня 2009 (UTC)
Я казаў не пра мапы, а стракаты тэкст артыкула. Прапаноўваць правяраць існаваньне артыкула клікам мышы (а наяўнасьць спасылкі — навядзеньнем на яе) — гэта проста вялізная непавага да чытача. Калі вы не разумееце, што спасылкі і прыкметы існаваньня старонак мусяць вылучацца, прапішыце, напрыклад, сабе ў monobook.css радок «a {color: black !important;}» і паспрабуйце пачытаць-парэдагаваць пару-тройку артыкулаў. —zedlik 05:30, 9 жніўня 2009 (UTC)
Я нідзе не прапаноўваў правяраць існаваньне артыкула клікам мышы. Напрыклад, калі я толькі адкрыў для сябе Вікіпэдыю, то я зусім не разумеў усе гэтыя [[]], і некалькі нават выдаліў. А мы кажам пра дарогі. Усё паступова. --Ліцьвін 10:52, 9 жніўня 2009 (UTC)
Ну значыць мы кажам пра розныя рэчы. Проста вашае «А што за гэта ўжо б'юць? Ну пройдзе, пабачыць што няма, можа створыць» у адказ на маю цытату я зразумеў такім чынам. —zedlik 14:55, 9 жніўня 2009 (UTC)

дадайце, калі ласка, магчымасьць паказваць ваяводзкія дарогі, як у артыкуле Ліпшчаны. --195.50.31.213 10:58, 28 красавіка 2014 (FET)

Шаблён ужо мае такую магчымасьць, выправіў ягонае выкарыстаньне ў артыкуле. --Renessaince 11:37, 28 красавіка 2014 (FET)