Абмеркаваньне шаблёну:Сэзон футбольнага спаборніцтва

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Калі маецца на ўвазе шаблён накшталт гэтага en:Template:Infobox football league season, то бок картка да сэзону нейкага футбольнага спаборніцтва, то лепей падаць назву Сэзон футбольнай лігі ці Сэзон футбольнага спаборніцтва Dymitr 19:32, 22 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]

дзякуй за падказку, мо вы й маеце праўду, я толькі разьбіраюся ў тым, як функцыянуюць шаблёны, як іх ствараць быццам зразумеў, але, здаецца, трэба HTML засвоіць. я хачу стварыць шаблён інфармацыйны, які будзе несьці зьмест асноўны ў інфармацыі галоўнай, як такі навігацыйны шаблён справа на падобных старонках іншамоўных. я думаў над назвай Сэзон Лігі чэмпіёнаў фармату 2003-2024 (бо потым фармат праведзеньня турніру зьменіцца). але паглядзеў як іншыя робяць, падумаў, што трэба агульнае нешта, каб пад розныя футбольныя спаборніцтвы, так вынайшлася такая назва Hleb23 (гутаркі) 21:25, 22 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]
Калі будзе час і жаданьне ў гэтым разьбірацца, то мо вазьму на стварэньне. Сам даўно было жаданьне стварыць такі шаблён ды яшчэ шаблён для фінальных матчаў. --Dymitr 22:52, 22 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]
Вам ня трэба разьбірацца ў HTML, бо Вікіпэдыя мае ўласную мову разьметкі. Але не абавязкова нават і ў ёй разьбірацца, бо лепей ствараць шаблён на аснове ўжо гатовай нарыхтоўкі {{Картка2}}. Прыклады можна паглядзець у любых іншых шаблёнах-картках на ейнай аснове. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 14:34, 23 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]