Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне шаблёну:Стыль мэдаля

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мяркую, што лепшымі назвамі для сэрыі шаблёнаў будуць стыль мэдаля, колер мэдаля, фон мэдаля. Дый навошта ангельскія значэньні парамэтраў gold, silver, bronze? --EugeneZelenko 14:02, 11 чэрвеня 2008 (UTC)

Як я ўжо пісаў, ўсё для прастаты. Скапіяваў, і усё па-беларуску. Чаму вы супраць ангельскай мовы ў нейкіх шаблёнах, калі гэтай мовы зусім ня бачна? А вось калі па-расейску і ўсё бачна – то ўжо нічога дрэннага... --Ліцьвін 14:14, 11 чэрвеня 2008 (UTC)
Таму што гэта Вікіпэдыя на беларускай мове. А чаму для прастаты не капіяваць расейскія, украінскія, нямецкія, кітайскія і г.д. шаблёны? --EugeneZelenko 14:17, 11 чэрвеня 2008 (UTC)
Дзіўнае пытаньне. А я адкуль узяў па-вашаму? І ў беларускіх (наркамаўка) і ў расейскіх і ва ўкраінскіх у шаблёнах пра спорт я сустракаю шмат ангельскіх слоў, і ніхто па гэтай падставе не абураецца. Вось напрыклад шаблён:Зборная краіны па футболе я цалкам пераклаў на беларускую мову. А зараз зірніце ў расейскую.
Калі вы лічыце патрэбным перакладаць гэты шаблён, то перакладаеце. Дарэчы, гэты шаблён я ўзяў з наркамаўкі. --Ліцьвін 14:40, 11 чэрвеня 2008 (UTC)
Не лічу слушным аргумэнтам той, што калі хтосьці дзесьці недарабіў, то так і трэба. Калі ёсьць магчымасьць зрабіць лепей (і каб было ўсім зразумела, а не толькі тым, хто ведае ангельскую мову), чаму не зрабіць? --EugeneZelenko 14:50, 11 чэрвеня 2008 (UTC)
Я ня ведаю ангельскую мову і мне ўсё зразумела. Бо я, як і іншыя будуць не шаблён глядзець, што і як там, а ўставяць толькі {{{АГ-узнагароды}}} і ўсё. Вось прыклад:
Алімпійскія ўзнагароды
Футбол
Золата 1984 мужчыны
Срэбра 1900 мужчыны
Вы бачыце ангельскія словы? Шаблён створаны, ён працуе, а ўдзельніку трэба толькі напісаць словы па-беларуску і ўсё будзе па-беларуску. А вы шукайце праблемы дзе іх няма. --Ліцьвін 15:06, 11 чэрвеня 2008 (UTC)
Калі Вы зрабілі палову працы, чаму не дарабіць да канца? --EugeneZelenko 15:25, 11 чэрвеня 2008 (UTC)
Дарэчы, перакладзіце хоць гэта. Ці гэта можна? --Ліцьвін 15:10, 11 чэрвеня 2008 (UTC)
Мяркую, што пераклад будзе ужо заўтра. --EugeneZelenko 15:25, 11 чэрвеня 2008 (UTC)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Шаблён:Стыль мэдаля»

Пачаць абмеркаваньне