Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне шаблёну:Краіна ў тэмах

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

У шаблёне дублююцца назвы артыкулаў «Турызм · Сусьветная спадчына ЮНЭСКО · Гісторыя пошты». Папраўце, калі ласка. --Jauhienij (гутаркі) 17:11, 9 верасьня 2012 (FET)

Не зразумеў. Што, дзе і як дублюецца? — Wizardist г 17:26, 9 верасьня 2012 (FET)
Ой, гэта я пісаў у абмеркаваньне шаблёну {{Славаччына ў тэмах}}. --Jauhienij (гутаркі) 17:35, 9 верасьня 2012 (FET)

Мэтазгоднасьць

[рэдагаваць крыніцу]

Вазьму пад сумнеў мэтазгоднасьць дадзенага шаблёну. Зразумела, ёсьць шэраг тэмаў, якія дублююцца ўва ўсіх краінах (герб, сьцяг), але даволі шмат тэмаў, якія могуць прысутнічаць, а могуць і не (прэзыдэнт). Не кажу ўжо пра гісторыю, асноўныя артыкулы па якой цалкам (ці зь некаторым супадзеньнем) адрозьніваюцца для кожнай краіны. На мой погляд, лепш шаблён для кожнай краіны састаўляць свой — частка працы будзе дублявацца, затое выйграем у гнуткасьці. У крайнім выпадку можна разьбіць шаблён на жорсткі набор сьпісаў, які не зьмяняецца ў залежнасьці ад краіны (Шаблён:Беларусь у тэмах/Геаграфія і г. д.), а ўжо зьмест гэтых шаблёнаў — вольны для кожнай краіны. --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 23:07, 20 жніўня 2013 (FET)

Дазволю сабе не пагадзіцца. Што датычна прэзыдэнта, то згодны, але наўрадці гэта ёсьць нагодаю для выдаленьня шаблёна: графу «Прэзыдэнт» можна зьмяніць, скажам, на «Кіраўніцтва». Датычна гісторыі, то, па праўдзе, не зусім зразумеў: усё ж гісторыя існуе ў любой краіны, таму выключаць разьдзел «Гісторыя» — гэта, на маю думку, ня вельмі карэктна. Наконт Вашай прапановы па стварэньні асобных шаблёнаў па краінах, то ў мяне ня можа не паўстаць пытаньне: а хто гэтым будзе займацца? Таму Супраць. --Глеб Бераставы (гутаркі) 00:02, 21 жніўня 2013 (FET)
Будзье рашучымі! Зрабіце {{Беларусь у тэмах}} проста з {{Навігацыйная табліца}}, які будзе лепш пасаваць артыкулам пра Беларусь. Ніхто не прымушае карыстацца гэтым шаблёнам, але калі няма рыб… — Wizardist г 00:21, 21 жніўня 2013 (FET)
  • Супраць. З прычыны, заўважанае вышэй: шаблёнаў па большасьці краінаў у нас няма, а дадзены шаблён дазваляе хутка запачаткаваць хоць нешта. І тое асаблівае актыўнасьці не назіраем. Калі яшчэ й яго выдалім — усё, капец, будзем хадзіць п’яныя і дурныя. --Renessaince 10:10, 21 жніўня 2013 (FET)
Не, чаму ж адразу выдаляць. З дзясятак шаблёнаў спасылаюцца на яго - зразумела адразу ўсе ня выправіш. Але, калі захочацца зрабіць не мінімалістычны варыянт, тады такі варыянт не пасуе. Вось што ў мяне атрымалася: {{Беларусь у тэмах}}. Што думаеце? --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 13:01, 21 жніўня 2013 (FET)