Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне шаблёну:Каралі Швэцыі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Даволі грувасткі шаблён, трэба будзе яго перарабіць як будзе час каб быў падобны на Шаблён:Каралі Даніі ці Шаблён:Каралі Нарвэгіі. --Dymitr 13:17, 19 чэрвеня 2012 (FET)

Магчыма, маеце рацыю. Толькі я за гэта пакуль не бяруся. Таксама варта падправіць артаграфію ў Шаблён:Каралі Нарвэгіі, у прыватнасьці, усіх «Хаканаў» замяніць «Гоканамі».--Lesnas ättling (гутаркі) 20:08, 19 чэрвеня 2012 (FET)
Добра, а Хаканарсанаў куды, у Го́канарсанаў ці Гакана́рсанаў? --Dymitr 20:27, 19 чэрвеня 2012 (FET)
Шчыра кажучы, я спачатку крыху зьдзівіўся: што за Го́канарсаны, але потым зразумеў: пры стварэньні адпаведнага артыкулу Вы кіраваліся (невядома чаму) стараскандынаўскай артаграфіяй, а не нарвэскай. У сучаснай нарвэскай будзе Гокансан (Håkonsson). А вось наконт нарвэскага «O» я няўпэўнены, але здаецца ў іх гэта «О», а ня «У» як у швэдзкай, таму нарвэжцы будуць «Оляфамі», але яшчэ раз падкрэсьліваю, тут я не зусім упэўнены, варта будзе паглядзець, можа дзе транскрыпцыя ёсьць.--Lesnas ättling (гутаркі) 21:47, 19 чэрвеня 2012 (FET)
Паглядзеў тут [1]: усё ж «у» у нарвэскай, але ў дацкай [2] — «о».--Lesnas ättling (гутаркі) 16:14, 20 чэрвеня 2012 (FET)
Дзякуй, ужо выправіў. Але гэта здаецца дзіўным, што варыянты адрозьніваюцца, бо букмоль выйшаў менавіта з дацкай мовы, аднак, відаць толькі паводле артаграфіі яны падобны. --Dymitr 21:16, 20 чэрвеня 2012 (FET)
Тут я нажаль, дакладна ня ведаю, чаму гэта так. Паспрабую спытаць у спэцыялістаў— толькі ня зараз--Lesnas ättling (гутаркі) 21:29, 20 чэрвеня 2012 (FET)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Шаблён:Каралі Швэцыі»

Пачаць абмеркаваньне