Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне шаблёну:Знакі задыяку

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Назвы знакаў

[рэдагаваць крыніцу]

Трэба абмеркаваць назвы знакаў Задыяку, бо ўжо ёсьць некаторыя разыходжаньні ў тэрміналёгіі, а ў Сеціве сустракаюцца самыя разнастайныя варыянты. У чым я ўпэўнены – дык гэта ў Казларогу і Блізнятах. Астатняе пад сумненьнем. Далучайцеся да дыскусіі. --Bełamp 23:43, 10 лістапада 2006 (UTC)

РБС-94: Авен, Цялец, Блізняты, Рак, Леў, Дзева, Шалі, Скарпіён, Стралец, Казярог, Вадалей, Рыбы -- Anton Kazmyarchuk 12:20, 11 лістапада 2006 (UTC)
Чаму нельга пісаць проста Казёл замест невядомай пачвары пад назвай КазлаКазярог? мы ж ня пішам пры гэтым Цялёрог (Цельцярог), Ракавус, Скарпаклешні, Рыбаплаўнік ці Левагрыў.--Kažemaks 12:53, 11 лістапада 2006 (UTC)
Таму што ёсць беларуская мова і ёсць незразумелыя моўныя эксперыменты дылетантаў, якія не мусяць ісці далей за іхнія блогі/хатнія старонкі etc. -- 82.209.209.65 17:32, 11 лістапада 2006 (UTC)
У беларускай мове ё жывёла казёл (каза), а жывёлы (казла-)казярог няма. Як маглі нашы продкі назваць сузор'е (зь якіх браліся назвы для знакаў задыяку) (Казя-)Казларогам??? На мой погляд, менавіта апошняя прыдумка й ёсьць няўмелым моўным экспэрымэнтам.--Kažemaks 17:40, 11 лістапада 2006 (UTC)
Я раю Вам устрымацца ад дылетанцкіх выпадаў, у асаблівасці да Дзевы. Калі Вы не можаце per слоўнікі абгрунтаваць сваё гледзішча (Панна), значыць яно нявернае (нават любы большасцю прысутных "slounik.org" не падае перакладу з "паннай" [1]), і Вы спрабуеце дадаць у артыкул загадзя няверную інфармацыю. Гэта расцэньваецца як вандалізм, і калі ён паўтарыцца (а спасылка на нарматыўны слоўнік не будзе прыведзена), я вымушаны буду звярнуцца да адміністратара за дапамогай.
Вашы развагі наконт "Казлоў" базіруюцца толькі на Вашым меркаванні, а таму не могуць быць прыняты. -- 82.209.211.132 21:25, 11 лістапада 2006 (UTC)
Цытата з кнігі Паўла Сьцяцко:
--Bełamp 23:48, 11 лістапада 2006 (UTC)
Ну вось калі Павел Уладзіміравіч спрычыніцца да нейкага наступнага нарматыўнага слоўніка і зафіксуе там форму "казларог" і іншыя дыяменты з гэтай кнігі, тады і размова іншая будзе. А пакуль артыкулы пісаны мовай афіцыйнай, і таму, я спадзяюся, сп. Беламп разумее, што прыклады са сцяцкоўскай той кніжкі - ні да чаго. -- Anton Kazmyarchuk 23:57, 11 лістапада 2006 (UTC)
Казларог – таксама напіса́на афіцыйнаю моваю. Да таго ж, у слоўніку Байкова-Некрашэвіча слова казларог ёсьць, а казярог – не. На slounik.org ёсьць толькі казларог. Так што не займайцеся глупствам і не пераносьце старонкі, пакуль ня скончыцца абмеркаваньне, гэта Вам ужо казаў Czalex. --Bełamp 01:03, 12 лістапада 2006 (UTC)
Нарматыўная мова абапіраецца на нарматыўныя слоўнікі, выдадзеныя пры непасрэдным удзеле НАН РБ. Ні слоўнік Байкова-Некрашэвіча, ні кніжка св. Паўла Уладзіміравіча не ёсць нарматыўнымі слоўнікамі. Пры Вашай логіцы я магу лічыць безумоўна нарматыўнай прапанову Воўк-Левановіча пісаць "фяўраль, ціятр, цеарэма". А таксама пісаць, згодна са Сцяцком, "дзЯвяты, камп'ютАр" і іншыя радасці. Пакуль у ІМ НАН РБ не зацвердзяць і не перавыдадуць (а гэтага ніколі не здарыцца) кніжку Сцяцка, ягоныя прапановы -- гэта дылетанцтва і ягонае ўласнае гледжанне, роўна як і ягоныя слоўнікі з "іЁнамі" і іншымі памылковымі формамі (на якія ён, між іншага, спасылаецца ў кніжцы, каб паказаць "супярэчнасці ў беларускай мове".)
Артыкул напісаны сучаснай беларускай мовай, арфаграфічны збор якой убачыў свет у 1957 годзе, а поўны збор правіл мовы - у 1959 годзе. Сучасная беларуская мова абапіраецца на нарматыўныя слоўнікі, выдадзеныя пры ўдзеле НАН РБ. Слоўнік 1953 года больш, нажаль для Вас, не з'яўляецца нарматыўным (як і пакаленне слоўнікаў 20-х, слоўнік Александровіча etc.), бо свет ён (яны) убачыў(-лі) да рэформы беларускай мовы. Кропка.
Калі Вы збіраецеся прапагандаваць нейкія свае меркаванні (накшт. польскіх "Барана" і "Панны", ненарматыўна-нявернага "Казларога"), то рабіце гэта па-за межамі энцыклапедыі. Дыскусіі пра "правільныя і няправільныя словы", калі артыкул напісаны афіцыйнай мовай, прашу адгэтуль не пачынаць. Правільнай формай для такіх артыкулаў лічыцца(-ацца) толькі тая(-ыя), што занатавана(-ы) ў нарматыўным слоўніку. -- Anton Kazmyarchuk 13:40, 12 лістапада 2006 (UTC)
+++, Настойліва рэкамендую Вам устрымацца ад выразаў кштлт "займацца глупствам". Я магу класіфікаваць гэта як (+1) абразу ў мой бок. Калі Вы хочаце, урэшце, патрапіць усё ж да блакіроўкі, можаце працягваць ужываць падобныя да гэтага выразы. -- Anton Kazmyarchuk 13:51, 12 лістапада 2006 (UTC)

Anton Kazmyarchuk, вы шчыра лічыце, што беларуская Вікіпэдыя - прастора выключна для вашых экспэрымэнтаў ці ваш уласны блог? Калі не, то й не выкідайце за межы энцыкляпэдыі каштоўныя праўкі іншых удзельнікаў. Калі нейкі варыянт выкарыстоўваецца па-за межамі АН Беларусі ў жывой гутарковай мове, ён павінен быць абазначаны адпаведным чынам. Ці вашая псэўданавуковая пыха не дазваляе вам заўважаць сьвет за даляглядам лексычных слоўнікаў?

Адносна сузор'я Казла. Слова Казларог (Казярог) - нядалы пераклад лацінскага Capricornus. Але ў латыні гэтае слова абазначала канкрэтны від казла (Capra), каб яго адрозьніваць ад шматлікіх суродзічаў. У беларусаў такой патрэбы не было, бо ў нашых лугох пасьвіўся толькі адзін казёл. Адсюль і назва ў сузор'я паўстала залішне простая, без выкрутасаў. Відаць, вашэці гэта й не падабаецца. Хочацца вылядаць як усе - "вучоным". Дарэчы, згодна расейскай Вікіпэдыі [[2]], вышэйпамянёнае сузор'е называлася ў старажытнасьці (і ня толькі ў славян) сузор'ем Казла.--Kažemaks 17:31, 12 лістапада 2006 (UTC)

Гэта не аргументацыя, я раблю рэверт per мае папярэднія заўвагі. Ваша меркаванне наконт азначанага ў нарматыўным слоўніку паняцця мусіць застацца Вашым меркаваннем і толькі. -- Anton Kazmyarchuk 21:29, 12 лістапада 2006 (UTC)
Anton Kazmyarchuk, вы ня можаце рабіць "рэверт per" вашыя папярэднія заўвагі, бо такое слова не фіксуюць нарматыўныя слоўнікі. Вы можаце рабіць выключна "вяртаньне" ("зварот") згодна з вашымі папярэднімі заўвагамі. Прашу адрэдагаваць ваш апошні допіс. :)))
Таксама прашу не выкрэсьліваць надалей дадаткі іншых удзельнікаў, нават калі яны асабіста вам (і вашай хэўры па Акадэміі) падаюцца ненарматыўнымі. Прычына: Вікіпэдыя ёсьць энцыкляпэдыяй, якая вітае суіснаваньне ў межах аднаго артукула разнастаных вэрсій, супярэчлівых фактаў, узаемадапаўняльных элемэнтаў, калі яны адпаведным чынам абазначаныя ў артыкуле. Гэта не падручнік для малых дзетак, а, in ultimae, сур'ёзны навуковы кампэндыюм. Адпаведна, гуманітарныя навукі - гэта ня тая дзялянка, якую можна прысвоіць сабе па прынцыпу "Хто першы пасьпеў, той і ўсталяваў правілы". Гэта ў фізыцы можна адмовіць у існаваньні чацьвертаму закону тэрмадынамікі. У філялёгіі павіны ўлічвацца ўсе існыя дадатковыя вэрсіі аднаго й таго ж самага панятку.
Адносна Казярога. Вы, Anton, не прывялі ніводнага довада на карысьць слушнасьці ўжываньня гэтага найменьня ў нашай мове. Я маю на ўвазе довады этымалягічнага характару. Чаму менавіта Казярог? Спадзяюся, вы не абмяжуеце нас адказам накшталт "Таму, што так напісана ў артаграфічным слоўніку"? --Kažemaks 10:25, 13 лістапада 2006 (UTC)
  • В.ЛАСТОЎСКІ ПАДРУЧНЫ РАСІЙСКА-КРЫЎСКІ (БЕЛПРУСКІ) СЛОЎНІК. СТАР.214
ЗОДІАК м. грэцк. мысьлёвы паяс па ўсёй акружнасьці гадавога адвароту зямлі кругом сонца, разьдзелены на 12 часьцей, якім прысоблены знакі і назовы: баран (сакавік), бык (красавік), блізьнякі (травень), рак, леў, дзева, вагі, скарніён, стралец, казярог, вадавік, рыбы; зодзіяк альбо зьвярынец.--Andrei 16:41, 15 лістапада 2006 (UTC)

Афармленьне

[рэдагаваць крыніцу]

На мой погляд, ёсьць прастора для ўпрыгожваньня: варта зрабіць рамку, фон, а таксама дадаць выявы сымбаляў (commons:Category:Signs of zodiac). Дызайнэры, адгукніцеся! :-) --EugeneZelenko 15:21, 11 лістапада 2006 (UTC)