Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне шаблёну:Вікікрыніцы

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гэта ж не «Паэт у ВікіКрыніцы», гэта ж мусяць быць «Матэрыялы, зьвязаныя з паэтам, у ВікіКрыніцы». Тама чаму першапачатковы варыянт быў кепскі? —zedlik 22:58, 15 кастрычніка 2009 (UTC)

Гэта «"хтосьці\штосьці" у ВікіКрыніцы». Першапачатковы варыянт выглядаў надта выродліва каб яго пакінуць. Цяперашні больш кампактны, але хіба што трэба крыху павялічыць шрыфт. --Jauhienij 23:46, 15 кастрычніка 2009 (UTC)
Выродліва? Перад тым як зрабіць, я паглядзеў шаблёны большасьці іншых разьдзелаў Вікіпэдыі, няўжо гэтыя ўсе — en:Template:Wikisource, cs:Šablona:Wikizdroje, hr:Predložak:Wikizvor, pl:Szablon:Wikisource autor, ru:Шаблон:Викитека-автор, sk:Šablóna:Wikisource — таксама выродлівыя? Паўсюль размова ідзе пра творы аўтара ў ВікіКрыніцы, ці тэкст, зьвязаны з тэмай артыкула, у ВікіКрыніцы. А паводле цяперашняга тэксту атрымліваецца, што гэтая асоба нешта там робіць у ВікіКрыніцы. Там знаходзяцца творы ці арыгіналы дакумэнтаў, але не асоба. І, апроч гэтага, калі прозьвішча скончваецца на галосную, атрымліваецца артаграфічная памылка: «Янка Купала у ВікіКрыніцы». —zedlik 10:26, 16 кастрычніка 2009 (UTC)
Менавіта па гэтаму прыкладу я й рабіў зьмены ў шаблёну. Калі вы здолееце зрабіць так, каб увесь гэты тэкст "Wikisource has original text related to this article: Wikisource" умяшчаўся ў кампактане поле (як на шаблёнах большасьці разьдзелах Вікіпэдыі), а не тэкстам па ўсёй старонцы, да яшчэ й справа, то, калі ласка, так будзе значна лепш. Не разумею чаму заўзятары клясычнае Вікі так мала надаюць увагі эстэтычнаму выгляду артыкулаў :-\ --Jauhienij 10:35, 16 кастрычніка 2009 (UTC)
А што, ён быў тэкстам па ўсёй старонцы? Цікава. Шаблён мусіў выглядаць адзін-у-адзін як у ангельскай Вікіпэдыі, толькі тэксту над спасылкай было тры радкі (бо беларускія словы даўжэйшыя), замест двух радкоў, як у ангельскім варыянце. Хіба было ня так? —zedlik 10:53, 16 кастрычніка 2009 (UTC)
Каб было больш зразумела, што я маю на ўвазе: [1] — зьверху — гэта пачатковы варыянт, зьнізу — цяперашні. —zedlik 11:27, 16 кастрычніка 2009 (UTC)
Мяркую, што ў кэшы вашага браўзэра захоўваўся стары варыянт Common.css, таму і шаблён выглядаў неналежным чынам. --Red_Winged_Duck 11:33, 16 кастрычніка 2009 (UTC)

Дык што будзем рабіць з выглядам шаблёну? Прапаную вярнуць як верхні на [2]. —zedlik 00:32, 7 лістапада 2009 (UTC)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Шаблён:Вікікрыніцы»

Пачаць абмеркаваньне