Абмеркаваньне файла:Bel Stud Sajuz1.jpg

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мілюць ці Мілючанка[рэдагаваць крыніцу]

На фотаздымку разам з Валянцінай Пашкевіч сядзіць менавіта Марыя Мілючанка (памылкова ўказаная як Мілюць) - актывістка заходнебеларускага студэнцкагу руху. Яна ўпамінаецца ў кнізе Ўладзіміра Ляхоўскага "Маладзёвы рух паміж дзвюмя войнамі (1921 -1939 гг.)"- https://fir.bsu.by/images/departments/ca/ca-materials/ca-publications/lyakhovsky/lyakhovsky_2011_161_Spadczyna.pdf На старонцы 101 прыведзены фотаздымак, на якім прысутнічае Марыя, таксама апісваецца яе дзейнасць як сябра БСС на старонцы 96.


Што адносіцца да прычын, чаму у некаторых крыніцах яна ўказана як Марыя Мілюць, то трэба спытаць спадара Сяргея Чыгрына, які ў некаторых сваіх артыкулах прыводзіць адзін з варыянтаў прозвішча - Мілюць. Ў самым познім з іх ён сцвярждае, што гэта Марыя Мілюць родная старэйшая сястра малавядомага паэта Алеся Мілюця, які загінуў у 1944 годзе. Як нашчадак Марыі і Алеся Мілюцеў магу з 100% дакладнасцю сцвярджаць, што гэта няпраўда. Марыя Мілюць не мела вышэйшай асветы і амаль ўсё жыцце клапацілася пра гаспадарку і дом сваіх бацькоў. Тым больш, што ў архіве маёй сям'і ёсць яе фотаздымак - прыгожай жанчыны з доўгімі зачасанымі косамі (якія яна нікола не стрыгла ў сваім жыцці, у той самы час Марыя Мілючанка мела кароткую стрыжку).

Паводле каментару ад спадара Чыгрына: фотаздымак з падпісанымі імёнамі быў атрыманы з прыватнага архіва беларускага пісьменніка Алеся Траяноўскага. Менавіта адтуль пачалося ўсё неразуменне.

— Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Julia.v.aniskevich (гутаркі · унёсак) 15:34, 31. október 2018.

Гэтае сьцьверджаньне патрабуе спасылкі на якія-небудзь крыніцы: публікацыі, спасылкі… -- Renessaince 22:58, 31 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]