Абмеркаваньне катэгорыі:Сябры Згуртаваньня прыхільнікаў урадавай канстытуцыі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Можа лепш будзе Сябры Згуртаваньня сяброў урадавай канстытуцыі? --Ліцьвін 13:50, 18 жніўня 2009 (UTC)

Паводле слоўніка — «сяброў». А першае — «сябры сяброў» — не гучыць, бо таўталёгія, на маю думку. —zedlik 18:17, 18 жніўня 2009 (UTC)
А, спасылка на слоўнік: [1]. —zedlik 18:18, 18 жніўня 2009 (UTC)
Так, таўталёгію заўважыў, але гэта назва, таму і такая «таўталёгія». Магчыма Удзельнікі Згуртаваньня сяброў урадавай канстытуцыі ці неяк яшчэ. А вы за чальцоў? --Ліцьвін 19:12, 18 жніўня 2009 (UTC)
Я супраць таўталёгіі, калі яе можна пазьбегнуць. «Чальцы» — адзін з спосабаў. Як я разумею, гэты варыянт ідзе ад польскай назвы. Можна таксама «сябры прыхільнікаў», «удзельнікі сяброў», калі ў згуртаваньня могуць быць удзельнікі, як-небудзь яшчэ. Але толькі не «сябры сяброў». —zedlik 23:45, 18 жніўня 2009 (UTC)
Добра. Дык як будзе? --Ліцьвін 23:54, 18 жніўня 2009 (UTC)
Ну калі «чальцы» не падабаюцца, то я б прапанаваў «Удзельнікі Згуртаваньня сябраў урадавай канстытуцыі» альбо «Сябры Згуртаваньня прыхільнікаў урадавай канстытуцыі». Але тады трэба будзе зьмяняць назву артыкула. Калі вы ня супраць абодвух з апошніх назваў, то хай, напрыклад, сп. Bocianski выбера тое, што больш даспадобы. —zedlik 00:03, 19 жніўня 2009 (UTC)
Добра, хай пан Bocianski выбера. --Ліцьвін 00:06, 19 жніўня 2009 (UTC)


Проста для інфармацыі: выпадкова знайшоў цікавае меркаваньне па тэме: [2]. —zedlik 22:45, 20 жніўня 2009 (UTC)

Наколькі разумею, беларускай назвы гэтай палітычнай групы не сустракаецца й такім чынам трэба перакласьці арыгінальнаю назву. Маем варыянты: (чальцы, удзельнікі, сябры) + (асамблея, згуртаваньне, зьвяз, аб'яднаньне) + (сябры, прыхільнікі) + (урадавая) + (канстытуцыя). Назва павінна гучыць трошкі як анахранізм. Чаму не можа быць «чальцы»? Чалец - гэты, які прыналежаць да чаго. Удзельнік - гэты, які удзельнічае ў чым. Чалец партыі, але ўдзельнік паўстаньня. Так мяркую, можа мыляюцца. На мае вычуцьцё, добра будзе так як ёсьць або: Чальцы Згуртаваньня прыхільнікаў урадавай канстытуцыі. Ці вашым меркаваньнем, гэта добрая прапанова? Bocianski 19:44, 23 жніўня 2009 (UTC)

Як па мне, дык з розьніцай паміж чальцамі і ўдзельнікамі ўсё слушна. Супраць «чальцоў» я таксама ня буду. Наконт цяперашняга варыянту — трэба толькі «сяброў» замест «сябраў» (так паводле слоўніка НН), тобо назву ўсё роўна трэба будзе зьмяняць. —zedlik 02:01, 24 жніўня 2009 (UTC)
Ну дык будзем зьмяняць? --Ліцьвін 20:23, 29 жніўня 2009 (UTC)
Я тут падумаў: ці могуць быць сябры ў канстытуцыі? Яна ж не арганізацыя, і не асоба. Карацей, я б прапанаваў тады спыніцца на варыянтах «Згуртаваньне прыхільнікаў урадавай канстытуцыі» і «Катэгорыя:Сябры Згуртаваньня прыхільнікаў урадавай канстытуцыі». Здаецца, ніхто не выказваў меркаваньняў супраць такіх назваў. —zedlik 00:53, 30 жніўня 2009 (UTC)
Добрыя назвы. --Ліцьвін 11:23, 30 жніўня 2009 (UTC)
Як і вышэй. Bocianski 12:36, 30 жніўня 2009 (UTC)
Файна, тады пераношу. —zedlik 13:15, 30 жніўня 2009 (UTC)