Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне катэгорыі:Старосты

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Абмеркаваньне катэгорыі:Старосты бабруйскія: [1] Ці старасты? Тое ж датычыцца Катэгорыя:Старосты менскія. Глядзіце таксама Катэгорыя:Старасты. --EugeneZelenko 13:37, 18 чэрвеня 2009 (UTC)

«Староста» ёсьць у двох слоўніках: [2], у тым ліку: «староста — службовая асоба, якая кіравала адміністрацыйнай акругай (паветам) у Вялікім Княстве Літоўскім і Польшчы // Старабеларускі лексікон». Дастаткова цікавае пытаньне. Прычым у пошуку ў гугле па «"стараста віленскі"» — 2 вынікі, па «"староста віленскі"» — 8. Шырэй шукаць праблематычна, з-за расейскай мовы, але падобра, што «староста» выглядае больш прывабна менавіта для пасады асобы ў ВКЛ. Што рабіць перанакіраваньні з-за дапушчальнасьці абодвух варыянтаў варта, то гэта абавязкова, на мой погляд. —zedlik 23:44, 18 чэрвеня 2009 (UTC)

Перанесена з Абмеркаваньне катэгорыі:Старосты прапойскія: [3]

Таксама напачатку вагаўся паміж гэтымі варыянтамі, але пасьля адпаведнага пошуку злавіў сябе на думцы, што «ста́раста» — гэта хутчэй не дзяржаўнай пасада ВКЛ, а штосьці накшталт кляснага старасты альбо ўрадоўцаў СССР. Варыянт «старо́ста» ж фіксуецца ў «Асветніках Беларусі» як адпаведная пасада ў «Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай» і ў старабеларускім слоўніку з тым жа значэньнем. P.S. Пра рознае лексычнае значэньне сьведчыць адсутнасьці маркера «Гл.», у адрозьненьні ад выпадку з чаргаваньнем май/травень (май маю, аб маі Гл. травень) --Jauhienij 17:26, 25 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]