Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне катэгорыі:Рэпрэсаваныя ў БССР

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Упарадкаваньне катэгорый

[рэдагаваць крыніцу]

Акрамя дадзенай катэгорыі існуе Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў савецкія часы. Ня маю нічога супраць каб «перанесьці» тую катэгорыю сюды, але бацькоўская катэгорыя ў гэтай — Катэгорыя:СССР, а ў той — Катэгорыя: Выбітныя асобы Беларусі. Якая герархія лепш, як думаеце? --Юрцэвіч Дзьмітры 09:40, 19 лістапада 2008 (UTC)

На мой розум патрэбна асобная катэгорыя Рэпрэсаваныя ці Ахвяры палітычных рэ-сый. А ў ёй магчыма падзяляць па краінах бо акрамя савецкіх былі і польскія і нямецкія, а ў сьвеце напрыклад лацінаамэрыкаскія... Напрыклад куды катэгорыю Катынь дадаць? --Ruslan Raviaka 11:26, 19 лістапада 2008 (UTC)
Покуль перанёс артыкулы з той катэгорыі ў гэтую. --Юрцэвіч Дзьмітры 20:31, 21 сьнежня 2008 (UTC)

Катэгорыя:Рэпрэсіі ў БССР

[рэдагаваць крыніцу]

Варта аб'яднаць Катэгорыя:Рэпрэсіі ў БССР і Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў 1930-1956 гады. Якая лепшая? Польская аналёгічная мае назву: pl:Kategoria:Białoruskie ofiary prześladowań komunistycznych 1917-1991 Bocianski 16:34, 16 студзеня 2009 (UTC)

Я б пакінуў Катэгорыя:Рэпрэсіі ў БССР, бо ня вельмі разумею, часу абмежаваньне менавіта на гэтыя гады, а па-другое, аналягічная катэгорыя ў расейскай вікі, на падставе якой, як я разумею, гэта стваралася, таксама выдаленая: ru:Категория:Репрессированные_в_1930—1956_гг.. Хаця пакуль гэта проста меркаваньне. —zedlik 21:19, 16 студзеня 2009 (UTC)
Але не лепш зрабіць Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР? Рэпрэсаваныя (...), не: Рэпрэсіі (...) - таму што гэта лепш для катэгорызацыі людзей. Катэгорыі можна зьмяніць робатам, магу спрабаваць, толькі хачу ведаць іх назвы. Bocianski 22:50, 16 студзеня 2009 (UTC)
На маю думку, будзе лепей пакінуць катэгорыю Катэгорыя:Рэпрэсіі ў БССР, а існыя артыкулы сапраўды перанесьці ў катэгорыю Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР, якая будзе ўкладзеная ў першую. Тобо першая ўвогуле пра падзеі, другая — пра канкрэтных асобаў. Мне здаецца, што так. —zedlik 23:35, 16 студзеня 2009 (UTC)
Робат перанёс артыкулы з катэгорыі Рэпрэсаваныя ў 1930-1956 гады і катэгорыі Рэпрэсіі ў БССР у катэгорыю Рэпрэсаваныя ў БССР, якую і сам зрабіў. Bocianski 17:00, 17 студзеня 2009 (UTC)
Файна, перадавайце робату прывітаньне :) —zedlik 04:49, 18 студзеня 2009 (UTC)
Менавіта гэтыя гады былі выбраныя таму, што яны вызначаліся крывавымі і масавымі рэпрэсіямі. Хаця, улічваючы, што рэпрэсіі, няхай і не заўсёды крывавыя, былі амаль увесь час існаваньня СССР, можа сапраўды лепш не рабіць абмежаваньня па часу. То бок з гэтым я згодны. Але вось з выдзяленьнем катэгорый «Рэпрэсаваныя ў БССР», «Рэпрэсаваныя ўва ЎССР» і г.д. я б паспрачаўся. Ну вось, напрыклад, Янка Купала. Хаця гэта ніяк і не даказана, але вельмі верагодна, што адыйсьці яму з гэтага сьвету дапамаглі спэцслужбы. Яны зрабілі гэта (гіпатэтычна) менавіта так, таму што Купала быў амаль ідалам на Беларусі. Але ўявім сабе, што ён падпаў бы пад звычайныя рэпрэсіі. У той час ён жыў у Маскве, дапусьцім і арыштавалі б яго там і рэпрэсавалі б таксама там. У якую катэгорыю трэба было б зьмяшчаць артыкул аб ім? У «Рэпрэсаваныя ў БССР», «Рэпрэсаваныя ў РСФСР» ці ў «Рэпрэсаваныя ў СССР»? Усё ж такі межы паміж рэспублікамі на дзяржаўным узроўні (а рэпрэсіі чыніліся менавіта на агульнадзяржаўным узроўні) былі даволі сымбалічнымі. Як па мне, дык я б зрабіў бы адну катэгорыю «Рэпрэсаваныя ў СССР» і туды зьмяшчаў бы артыкулы пра рэпрэсаваных прадстаўнікоў усіх рэспублік, дзе б яны ні былі арыштаваны і рэпрэсаваны. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 11:51, 18 студзеня 2009 (UTC)
І таму я пісаў, што ў польскай вікі ёсьць pl:Kategoria:Białoruskie ofiary prześladowań komunistycznych 1917-1991: ня мае значаньня дзе, ні няма праблемы з рэпрэсаванымі ў Савецкай Расеі (1917-1922) і Літоўска-Беларускай ССР (1920). Я магу робата зноў пусьціць; не хачу толькі, што б былі 2 катэгорыі, як было. Bocianski 15:07, 18 студзеня 2009 (UTC)
Як мне здаецца, асноўная ідэя тут сярод усіх рэпрэсаваных вылучыць тых хто мае дачыненьне да Беларусі ў асобную катэгорыю. Яна ўкладзеная ў катэгорыю рэпрэсаваных у СССР, таму мне здаецца, сэнс не губляецца. Але вось з Купалам — добры прыклад, калі катэгорыя Рэпрэсаваныя ў БССР не зусім падыходзіць. Магчыма, варта пераназваць яе ў польскі аналяг: Беларускія ахвяры палітычных рэпрэсій у СССР? Але трэба ягчэ гэта прадумаць. —zedlik 00:35, 19 студзеня 2009 (UTC)
З Беларускія ахвяры палітычных рэпрэсій у СССР згодны. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 11:20, 19 студзеня 2009 (UTC)
Тады чакаем тыдзень пярэчаньняў і пераносім усё туды :) —zedlik 17:16, 19 студзеня 2009 (UTC)
А я супраць. Калі хто быў убіты ў Савецкай Расеі, яго не будзе ў катэгорыі. Bocianski 18:31, 19 студзеня 2009 (UTC)
Чаму? Краінай быў СССР, у якую ўваходзіла 15 рэспублік, у тым ліку і Расея. Таму агульная катэгорыя — Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў СССР, куды зьмяшчаюцца прадстаўнікі ўсіх рэспублік, дзе б яны ні былі рэпрэсаваны (арыштаваны, асуджаны, расстраляны, адбывалі ссылку). Выключэньне робіцца для прадстаўнікоў Беларусі (катэгорыя Беларускія ахвяры палітычных рэпрэсій у СССР, якая ўключана ў папярэднюю), таму што наведвальнікам нашага моўнага падзелу Вікі гэта можа быць асабліва цікава. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 21:40, 19 студзеня 2009 (UTC)
Таму, што СССР існаваў з 1922 года. Савецкая Расея - у 1917-1922 гг. Bocianski 21:45, 19 студзеня 2009 (UTC)
Нюанс :) Якую яшчэ назву можна? Беларускія ахвяры камуністычнага перасьледу (1917—1991)? Але тут не так відавочна з рэпрэсіямі. Хаця магчыма ня кожны перасьлед зьяўляўся рэпрэсіяй, у гэтым пляне катэгорыя будзе лепшай. Яшчэ варыянт: укласьці Беларускія ахвяры палітычных рэпрэсій у СССР у Рэпрэсаваныя ў СССР, а таксама ў Беларускія ахвяры камуністычнага перасьледу (1917—1991). Што не трапляе ў СССР, тое — у першую, рэшта і тое, што не падпадае пад панятак рэпрэсія — у другую. Як наконт гэтага? —zedlik 23:23, 19 студзеня 2009 (UTC)