Абмеркаваньне катэгорыі:Мастакі і мастачкі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

У гэтай катэгорыі і падкатэгорыях усе інтэрвікі няправільныя. --Ліцьвін 13:55, 2 жніўня 2008 (UTC)

Чаму? artist перакладаецца як мастак/мастачка. --EugeneZelenko 14:00, 2 жніўня 2008 (UTC)
У ангельскай Вікіпэдыі выкарыстоўваюць слова painters для пазначэньня мастакоў, па расейску художнікаў. А катэгорыя Artists - гэта галоўная катэгорыя для ўсіх выбітных асоб мастацтва, прыклад катэгорыя ў расейскай Вікіпэдыі, у гэтую катэгорыю ўваходзяць і фотамадэлі і г.д. У нас гэтай катэгорыі няма, я жадаў яе стварыць, але мне сказалі, што нам такая непатрэбна. Прайдзіце па інэрвіках і параўнайце што ўтрымоўваецца ў гэтай катэгорыі ў іншых Вікіпэдыях. --Ліцьвін 14:22, 2 жніўня 2008 (UTC)
Вось катэгорыя ru:Художники ў расейскай Вікіпэдыі, спасылка на commons утрымоўвае слова painters. --Ліцьвін 14:28, 2 жніўня 2008 (UTC)
Калі і ствараць такую катэгорыю як у расейскай Вікіпэдыі і ў шматлікіх іншых, то мяркую лепш будзе яе назваць Катэгорыя:Выбітныя асобы мастацтва або Катэгорыя:Выбітныя асобы:Мастацтва. Я супраць такіх назваў як Катэгорыя:Італьянскія мастакі і мастачкі і г.д., паглядзіце як у іншых Вікіпэдыях, не адна ня мае такіх назваў. --Ліцьвін 14:56, 2 жніўня 2008 (UTC)
Чаму не сустракаецца? Глядзіце, напрыклад, bg:Категория:Актьори и актриси. На мой погляд гэта лепей за Катэгорыя:Акторы і Катэгорыя:Акторкі, калі артыкулаў ня вельмі шмат. --EugeneZelenko 15:50, 2 жніўня 2008 (UTC)
Я вам пра адно, а вы мне пра другое. Ёсьць такая прыказка: Адзін у поле не ваяр. Галоўныя можна ствараць, але лепш і гэтага пазьбягаць, лепш будзе паасобку.
Вы адышлі ад тэмы. Інтэрвікі выпраўляем, катэгорыю ствараем? --Ліцьвін 16:15, 2 жніўня 2008 (UTC)
Ня ведаю :-) Варта пачакаць меркаваньняў знаўцаў у галіне мастацтва. --EugeneZelenko 16:25, 2 жніўня 2008 (UTC)
А чаго/каго тут чакаць? Інтэрвікі няправільныя гэта дакладна, а катэгорыі могуць і пачакаць знаўцаў :) --Ліцьвін 16:35, 2 жніўня 2008 (UTC)