Абмеркаваньне катэгорыі:Калядная ежа
Што такое «Раствяная»!!! Ня зьдзекуйцеся з мовы, не займацеся калькай з чужых моваў і паняцьцяў! Можа быць або «Калядная ежа», а больш правільна — «Калядныя стравы». У крайнім выпадку — «Стравы на Раство».--Ihar Baranouski (гутаркі) 22:54, 27 сьнежня 2012 (FET)
- Калі ласка, не крычыце. Чым грамчэй вы крычыце, тым горай вас чуюць. — Wizardist г +у 22:56, 27 сьнежня 2012 (FET)
- Можа быць некаторым проста ня варта брацца за тое, чаго ня ведаюць, або хоць бы навучыцца для пачатку карыстацца адпаведнай літаратурай?--Ihar Baranouski (гутаркі) 23:58, 27 сьнежня 2012 (FET)
- Капец :(Наогул у каталікоў гэта называецца Вілігійная вячэра, Вілігійны стол. Але тое шт я цяпер бачу — проста гамон! --Ruslan Raviaka (гутаркі) 00:03, 28 сьнежня 2012 (FET)
- Ну, «Вілігійная» таксама гамон! :) Спадзяюся, мелася на ўвазе «Вігілійная вячэра». Але ж гэта тэрміналёгія толькі каталікоў лацінскага абраду, а не грэка-каталікоў і праваслаўных. Ды і вігілійная вячэра — гэта толькі пра набор страваў у адзін дзень году. Калядныя стравы — гэта значна шырэй, гэта, напр., яшчэ й стравы Шчодрага вечару. Што да «раствяных ежаў» — у беларускай мове такіх спалучэньняў літараў у прынцыпе быць ня можа: -ствя-. Каб такое дзіва і магло мець месца ў нашай мове, дык яно б павінна было пісацца «расьцьвяны». :) Поўны фініш. --Ihar Baranouski (гутаркі) 00:23, 16 студзеня 2013 (FET)
Ні адзін з слоўнікаў на slounik.org ня ўтрымлівае слова «раствяны», таму трэба прывесьці крыніцу, адкуль узятая такая назва. Калі крыніцы няма, варта зьмяніць назву на Ежа на Раство. --Red_Winged_Duck 12:23, 12 лютага 2013 (FET)
- Ежа на Раство — гэта ежа на адзін сьвяточны дзень (25 сьнежня). Тут жа, як мяркую, будуць стравы на ўвесь Калядны час, бо ёсьць стравы посныя, а ёсьць сьвяточныя. Ды і навошта выдумляць, калі паўсюль прынята па-беларуску казаць «Калядныя стравы».--Ihar Baranouski (гутаркі) 23:59, 12 лютага 2013 (FET)
- Мяркую, што Каляды — гэта ўсё ж народная традыцыя, наўрад ці так гэты пэрыяд завецца ў хрысьціянстве, тут узьнікаюць пытаньні, ці належаць прыведзеныя тут стравы і да народнай традыцыі, і да хрысьціянскай, а таксама ці можна ў хрысьціянстве назваць гэты пэрыяд Калядамі. --Red_Winged_Duck 00:44, 13 лютага 2013 (FET)
- Ежа на Раство — гэта ежа на адзін сьвяточны дзень (25 сьнежня). Тут жа, як мяркую, будуць стравы на ўвесь Калядны час, бо ёсьць стравы посныя, а ёсьць сьвяточныя. Ды і навошта выдумляць, калі паўсюль прынята па-беларуску казаць «Калядныя стравы».--Ihar Baranouski (гутаркі) 23:59, 12 лютага 2013 (FET)
Як чалавек, які не адзін год працуе ў рэлігійных СМІ, пацьвярджаю, можна гэта пэрыяд называць Калядамі і ў хрысьціянстве. :) Чытайце хоць бы штогадовыя Калядныя пасланьні айца Аляксандра Надсана. --Ihar Baranouski (гутаркі) 22:57, 14 лютага 2013 (FET)
- Так, паколькі выразнай розьніцы паміж Каляднай ежай і ежай на Раство няма (мовім тут пра ежу, а не пра азначэньне), то няма сур’ёзнай прычыны і выдзяляць дзьве розныя катэгорыі для Каляднай ежы (як паганскай) і ежы на Раство (як хрысьціянскай). Пагатоў, «Калядная ежа» абагульняе, а «ежа на Раство» звужае. Карысная і заўвага пра «ежу на Раство» як ежу на адзін дзень :) Бо ядуць і напярэдадні, і пасьля, і ўсё гэта, здаецца, далучаецца да агульнай каляднай (ва ўсіх сэнсах) традыцыі. — Wizardist г +у 23:03, 14 лютага 2013 (FET)
- На catholic.by таксама выкарыстоўваюцца "Каляды" (сайт БПЦ па-расейску). «Калядная ежа» мне падаецца лепшай назвай. —zedlik 23:26, 14 лютага 2013 (FET)
- Калі няма праблемаў з такой назвай у хрысьціянстве, дык я ня супраць «Каляднай ежы». --Red_Winged_Duck 23:34, 14 лютага 2013 (FET)
Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Катэгорыя:Калядная ежа»
Старонкі размоў — старонкі, дзе ўдзельнікі абмяркоўваюць, як зрабіць змест Вікіпэдыі лепш. На гэтай старонцы вы можаце пачаць новае абмеркаванне з іншымі ўдзельнікамі як палепшыць старонку Калядная ежа.