Абмеркаваньне катэгорыі:Друкарства

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ёсьць разьдзел "Паліграфія", гэты разьдзел не патрэбны.

Я дастаткова далёкі ад гэтых тэхналёгій, і таму ня вельмі разумею, што паміж гэтымі паняткамі супольнае, а што - рознае. Што такое Паліграфія? Як перакладаецца на ангельскую?
Па друкарству, напрыклад, усё зразумела - Printing і ў Афрыцы Printing ;). --Monk 11:39, 7 .03. 2005 (UTC)
Справа-ж ня ў тым, што зразумела ў Афрыцы, а ў тым, што ёсьць ужо разьдзел, які сутнасна ідэнтычны новаўведзенаму. Калі магчыма, дык структура павінна быць як мага прасьцейшаю. Увядзеньнем падобных катэгорыяў мы грувашчым структуру. — W.V.-S.
Справа ж ня ў тым, што дзе зразумела, а ў тым, што зусім ня факт, што той разьдзел хоць якія адносіны мае да гэтага. Нельга ж усё ў адну катэгорыю запіхаць. --Monk 11:59, 8 .03. 2005 (UTC)
Нажаль, пытаньне падвісла ў паветры :(. --Monk 07:06, 23.03.2005 (UTC)
Калі ты ня ведаеш, што такое паліграфія, пытаньне ня можа быць вырашана ўвогуле. — W.V.-S.
Тады лічым пытаньне закрытым. --Monk 22:48, 26.03.2005 (UTC)