Абмеркаваньне катэгорыі:Дні
Выгляд
А чаму такі дзіўны зьмест дзён:
- 1 Падзеі
- 2 Нараджэньні
- 3 Сьмерці
- 4 Сьвяты
Я лічу лепш зрабіць як у расейскай:
- 1 Сьвяты
- 2 Імяніны
- 3 Падзеі
- 4 Нараджэньні
- 5 Сьмерці
- 6 Прыметы
- 7 Вонкавыя спасылкі
А перад Сьвятамі павінна быць “Усход - хххх. Заход - хххх. Даўгата дня - ххх” --Ліцьвін 18:41, 30 ліпеня 2007 (UTC)
- Можна і так :-) Але варта зрабіць гэта пасьлядоўна ва ўсіх артыкулах. Магчыма Удзельнік:Kobot дапаможа.
- Што датычыцца ўсходу/заходу/даўгаты дня, то, на жаль, гэта залежыць ад геаграфічных каардынат. Калі гэта рабіць, напрыклад, для Менску, то могуць пакрыўдзіцца ўсе астатнія гарады :-)
- EugeneZelenko 15:56, 30 ліпеня 2007 (UTC)
- Не забудзьцеся на разьдзел "Мэмарыяльныя дні". Я ўжо ў двух-трох днях такое прыпісаў. Бо, напрыклад, Дзень памяці ахвяраў камуністычнага тэрору больш нікуды не падзенеш. Гэта хоць і Сьвяты Дзень, але па старой савецкай завядзёнцы зы стандартным "сьвятам" ніяк не асацыюецца. --Kažemaks 21:48, 30 ліпеня 2007 (UTC)
- Згодзен! “Мэмарыяльныя дні” павінны быць вышэй разьдзела “Сьвяты”. Але гэты разьдзел павінен дапісвацца самім чалавекам. І таксама можа спатрэбіцца разьдзел “Мастацкія творы” (ніжэй разьдзела “Прыметы”). У гэтым разьдзеле будзе год стварэньня нейкага твора… --Ліцьвін 01:46, 31 ліпеня 2007 (UTC)
- Не забудзьцеся на разьдзел "Мэмарыяльныя дні". Я ўжо ў двух-трох днях такое прыпісаў. Бо, напрыклад, Дзень памяці ахвяраў камуністычнага тэрору больш нікуды не падзенеш. Гэта хоць і Сьвяты Дзень, але па старой савецкай завядзёнцы зы стандартным "сьвятам" ніяк не асацыюецца. --Kažemaks 21:48, 30 ліпеня 2007 (UTC)
- Не лічу патрэбным існаваньне разьдзелаў «Імяніны» ды «Прыметы», а ўсе мастацкія творы ды мэмарыяльныя дні можна ўнесьці ў разьдзел «Іншае». --Red_Winged_Duck 08:42, 31 ліпеня 2007 (UTC)
- Я так не лічу. Бо ў расейскай менавіта так і зроблена: «Імяніны» ды «Прыметы» ёсьць, а «мастацкія творы» ды «мэмарыяльныя дні» дапісваюцца. Так і прыгожа і інфарматыўна. --Ліцьвін 21:50, 31 ліпеня 2007 (UTC)
- А ў ангельскай такога няма. --Red_Winged_Duck 11:01, 1 жніўня 2007 (UTC)
- Я па-ранейшаму лічу, што так лепш. У мяне асабіста ёсьць прыметы на кожны дзень, а імяніны можна ўзяць і ў расейскай. --Ліцьвін 18:52, 01 жніўня 2007 (UTC)
Вы згодны з прыведзенай вышэй паслядоўнасьцю пунктаў у зьмесьце дзён?
Згодзен:
Ня згодзен:
- Супраць. Такія разьдзелы як «прыметы», «імяніны» і падобныя да іх маюць непасрэднае дачыненьне да рэлігіі і мусяць быць вынесеныя ў лепшым выпадку ў асобны разьдзел «іншае» на старонках, і ніяк не павінныя ісьці ў пачатку старонкі. Найлепшым варыянтам лічу цяперашні, з магчымай прысутнасьцю ўнізе старонкі разьдзелаў «іншае» і «вонкавыя спасылкі» --Red_Winged_Duck 11:33, 28 жніўня 2007 (UTC)
Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Катэгорыя:Дні»
Старонкі размоў — старонкі, дзе ўдзельнікі абмяркоўваюць, як зрабіць змест Вікіпэдыі лепш. На гэтай старонцы вы можаце пачаць новае абмеркаванне з іншымі ўдзельнікамі як палепшыць старонку Дні.