Абмеркаваньне катэгорыі:Гарады Мікалаеўскай вобласьці

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

А чаму не Гарады (пасьлядоўнасьць з іншымі падобнымі катэгорыямі)? Дый праверка правапісу для Firefox ня ведае Месты. --EugeneZelenko 14:27, 26 траўня 2008 (UTC)

Слова "Места", на мой погляд, мае права на існаваньне і шырокі ўжытак у клясычнай норме беларускай мове. Калі азірнуцца на нашу гісторыю, то ў пісьмовай спадчыне ВКЛ слова "места" (як, дарэчы, і слова "рок"=год) ужываецца значна часьцей калі не сказаць больш - амаль паўсюдна. Да таго ж, калі узяць мовы суседніх, гістарычна й культурна блізкіх нам украінцаў, палякаў і нават летувісаў - то там таксама мы сустракаем менавіта "места". Калі разглядаць Беларускае нацыянальнае адраджэньне ХІХ-ХХ стст, то я дакладна ведаю, што беларускія клясыкі (прынамсі Янка Купала, М.Багдановіч і інш.) часам ужывалі ў сваіх творах гэтыя словы.
А нарматыўная талерантнасьць клясычнай Вікіпэдыі падалася для мяне выдатнай нагодай для таго, каб патроху павяртаць гэтыя словы ва ўжытак хаця б у віртуальнай прасторы.
Але наконт пасьлядоўнасьці вы, пэўна, маеце рацыю - я сам ва ўласных шаблёнах выкарыстоўваю агуьнапрынятыя "горад" і "год", тон ж павінна быць і ў катэгорыях. Таму можаце перайменаваць, бо я з гэтымі назвамі трошкі пасьпяшаўся-пагарачыўся...