Абмеркаваньне катэгорыі:Вікіпэдыйцы паводле зацікаўленасьцяў

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Я думаю, правільна ўсё ж «інтарэс», а яшчэ лепш «зацікаўленасьць». --Red_Winged_Duck 21:09, 29 кастрычніка 2008 (UTC)

Памыліўся. Так як будзе: Вікіпэдыйцы па зацікаўленасьцях? --Ліцьвін 21:26, 29 кастрычніка 2008 (UTC)
Я бы напісаў «Вікіпэдыйцы паводле зацікаўленасьцей», хаця можна і «па зацікаўленасьцях». --Red_Winged_Duck 21:55, 29 кастрычніка 2008 (UTC)
Паводле зацікаўленасьцяў. —zedlik 22:09, 29 кастрычніка 2008 (UTC)
Калі не памыляюся, паводле... — больш уласьцівая беларускай мове форма, чым па.... —zedlik 22:12, 29 кастрычніка 2008 (UTC)
Бамжы паводле пратаколу, паводле іншых зьвестак і г.д. Што чуем? Выбітныя асобы паводле краінаў, Асобы паводле гарадоў Беларусі, Геаграфія паводле краінаў, Дзяржаўныя дзеячы паводле краінаў... усюды чую расейскае согласно, няправільна гэта (Гэта толькі маё меркаваньне, яно адносіцца толькі да гэтых прыкладаў, можна яшчэ скарыстацца Белазрам). Вось, калі ласка, пачытайце што пра гэта кажа тлумачальны слоўнік.
Ня бачу праблемы. Калі прыцягваць расейскую, то так, сапраўды, согласно — адно з значэньняў, але ўсё не абмяжоўваецца толькі ім. Напрыклад, апошні сказ з прыкладу: Нізкія, паводле даўжыні сваёй, будынкі стаялі паабапал двара — мне цяжка перакласьці гэта на расейскую праз согласно (хаця магчыма, я проста кепска яе ведаю). фільм паводле «Чарнобыльскай малітвы» [1], Фільм паводле Ажэшкі [2], «Эвангельле паводле Мацьвея» [3] — ня бачу тут падставаў ужываньня расейскага согласно. Зрэшты, мне не прынцыповая назва катэгорыі, гэта проста прапанова, зусім не абавязкова спыняцца на ёй. —zedlik 23:38, 29 кастрычніка 2008 (UTC)
Хаця не, калі выбіраць паміж зацікаўленасьцей і зацікаўленасьцяў, тады прынцыповая :) —zedlik 23:44, 29 кастрычніка 2008 (UTC)
Расейскае согласно - гэта маё. А тлумачальны слоўнік - гэта другое. Паводле ўжываецца са значэньнем у адпаведнасьці з чым-н., згодна зь якімі-н. прызнакамі. Прыклад: Геаграфія паводле краінаў, у адпаведнасьці з чым-н. ці згодна зь якімі-н. прызнакамі? Не, таму ва ўсіх выпадках згодна правілу павінна выкарыстоўвацца па .... --Ліцьвін 00:00, 30 кастрычніка 2008 (UTC)
Карацей, гаворка вялася не пра согласно (па-беларуску: паводле), гэта былі ўсяго толькі мае адчуваньні. Вашы прыклады абсалютна правільныя, бо яны зьвязаныя з у адпаведнасьці з чым-н. і згодна зь якімі-н. прызнакамі. А вось у нашым выпадку (катэгорыі) толькі па .... --Ліцьвін 00:22, 30 кастрычніка 2008 (UTC)
Ну то бок «аб’ектныя адносіны», як у слоўніку. Магчыма, але я ня бачу розьніцы паміж паводле краінаў і паводле альфабэту (выраз з БКП). У альфабэту няма ніякіх аб’ектных адносінаў да словаў, як і ў краінаў няма такіх адносінаў да геаграфіі. Але ёсьць, што альфабэт — мноства літараў, а краіны, катэгорыі — таксама мноства. У адпаведнасьці з альфабэтам? Ну тады ўжо і ў адпаведнасьці з краінамі. Ня ведаю, магчыма розьніца ёсьць, але я яе ў рэальнай мове не адчуваю. Проста цікава. —zedlik 00:28, 30 кастрычніка 2008 (UTC)