Абмеркаваньне катэгорыі:Вялікае Княства Літоўскае
Катэгарызацыя
[рэдагаваць крыніцу]1) Прапаную заснаваць 'новую катэгорыю Вялікае княства Літоўскае' бо неяк не хапае катэгорыі "Гісторыя Вялікага княства Літоўскага" як падразьдзела гісторыі Беларусі. ВКЛ усёткі выбітнгы фэномэн у гісторыі і ня зусім цалкам беларускі,, чым я думаю мы нават можам ганарыцца, што ўклалі найвялікшы з усіх уклад у існаваньне гэтай дзяржавы!!! а з такіх дзяржаў зараз у Эўразьвязе гістарычныя прыклады бяруць.
У мяне ў прыватнасьці ёсьць катэгорыя "Мастацтва ВКЛ", якая ня зусім можа ўлезьуці ў гісторыю ВКЛ у Беларускім кантэксьце. крыху шырэй.
2) Прапаную увесьці ўзор напісаньня Вялікае княства Літоўскае (княства з маленькай літары)!
3) Прапаную увесьці скарачэньні ў катэгорыях і артыкулах што тычацца ВКЛ: прапаную на абмеркаваньне два варыянты: 1) уводзіць ва ўсіх артыкулах скарачэньне, 2) скарачэньне уводзіць у катэгорыях і артыкулах, што маюць два і больш словы перад ВКЛ кшталту Гатычная архітэктура ВКЛ Сэнс думаю зразумелы: гэта спрасьціць працу і пошук асабліва ў катэгорыях унізе кожнага артыкула
Мікола Волкаў
Княства ці княства
[рэдагаваць крыніцу]Як правільна? Варта паправіць падкатэгорыі. Bocianski 20:55, 30 чэрвеня 2009 (UTC)
- Хутчэй за ўсё Вялікае княства Літоўскае. --Ліцьвін 21:25, 30 чэрвеня 2009 (UTC)
- Відаць, «Княства». Слоўнік НН, Ермаловіч, 150 пытаньняў і адказаў, Арлоў і Сагановіч, і шмат чаго іншага, хаця ўвогуле распаўсюджаныя абодва варыянты. —zedlik 21:48, 30 чэрвеня 2009 (UTC)
- А як, дарэчы, у ЭВКЛ, хто ведае? —zedlik 21:54, 30 чэрвеня 2009 (UTC)
- Цікава, а чаму так распаўсюджаны варыянт «княства»? Лічу, што нам сапраўды трэба вызначыцца, які варыянт выкарыстоўваць у катэгорыях. --Ліцьвін 21:57, 30 чэрвеня 2009 (UTC)
- Ня ведаю як з клясычным правапісам, аднак для наркомаўкі варыянт княства да апошняга часу зьяўляўся нарматыўным — адпаведна, ужываўся ўва ўсёй афіцыйнай літаратуры. --Казімер Ляхновіч 22:03, 30 чэрвеня 2009 (UTC)
- З вынікаў гугла вельмі падобна, што так. Хаця Ермаловіч з Сагановічам аўтарытэтныя дзядзькі. Хоць іхныя кнігі выдаваліся наркамаўкай, але там «Княства». Парадокс. —zedlik 22:10, 30 чэрвеня 2009 (UTC)
- Мяркую, нам таксама варта прытрымлівацца варыянту Княства, тым больш ад 2010 року такое напісаньне будзе слушным і для афіцыйнага беларускага правапісу. --Казімер Ляхновіч 22:19, 30 чэрвеня 2009 (UTC)
- Дык па законе ўжо зараз павінна выкарыстоўвацца такое напісаньне (пераходны пэрыяд), а з 2010 толькі так. Атрымліваецца, трэба пісаць зь вялікай літары. --Ліцьвін 22:42, 30 чэрвеня 2009 (UTC)
- Мяркую, нам таксама варта прытрымлівацца варыянту Княства, тым больш ад 2010 року такое напісаньне будзе слушным і для афіцыйнага беларускага правапісу. --Казімер Ляхновіч 22:19, 30 чэрвеня 2009 (UTC)
- З вынікаў гугла вельмі падобна, што так. Хаця Ермаловіч з Сагановічам аўтарытэтныя дзядзькі. Хоць іхныя кнігі выдаваліся наркамаўкай, але там «Княства». Парадокс. —zedlik 22:10, 30 чэрвеня 2009 (UTC)
- Пад выразам «да апошняга часу» я маю на ўвазе да часу ўводу ў сілу новых правілаў, прынятых у 2008 року, згодна зь якімі трэба пісаць Княства. --Казімер Ляхновіч 22:07, 30 чэрвеня 2009 (UTC)
- Ня ведаю як з клясычным правапісам, аднак для наркомаўкі варыянт княства да апошняга часу зьяўляўся нарматыўным — адпаведна, ужываўся ўва ўсёй афіцыйнай літаратуры. --Казімер Ляхновіч 22:03, 30 чэрвеня 2009 (UTC)
- Тут яшчэ ёсьць пытаньне з уласнымі назвамі і мэтазгоднасьцю выкарыстаньня вялікай літары, бо ў варыянце «Вялікае княства Літоўскае», слова «княства» азначае тып дзяржаўнага ўтварэньня, якіх тысячы. А вось, напрыклад, у варыянце «Вялікае Княства» (у дачыненьні да ВКЛ) ужо цалкам пэўнае княства. --Red_Winged_Duck 09:45, 1 ліпеня 2009 (UTC)
- Згодны з такімі развагамі, раней паўсюль ўжываў «Вялікае княства Літоўскае», але пагугліўшы гэтую тэму, цяпер я б стаў на бок слоўніка. —zedlik 23:24, 5 ліпеня 2009 (UTC)
Ці можна катэгорыі пераносіць са стварэньнем перанакіраваньня? --Taravyvan Adijene 20:12, 23 ліпеня 2010 (UTC)
- Не, можна толькі стварыць новую і замяніць катэгорыі ў кожным артыкуле з старой катэгорыі. --Red_Winged_Duck 09:52, 26 ліпеня 2010 (UTC)
- Зараз перанясу робатам: паводле назвы асноўнага артыкула. —zedlik 21:06, 26 ліпеня 2010 (UTC)