Абмеркаваньне катэгорыі:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Польшчы

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Калі ўжо клапаціцца пра залішнія катэгорыі (а дзе крытэр?), то трэба выдаляць Катэгорыя:Польскія ўнівэрсытэты, бо назва гэтай катэгорыі больш агульная. --EugeneZelenko 13:42, 20 жніўня 2008 (UTC)

Згодны з EugeneZelenko. Улічваючы тое, што ў сыстэме адукацыі Польшчы ня ўсе ВНУ зьяўляюцца ўнівэрсытэтамі, называць катэгорыю «Польскія ўнівэрсытэты» як агульную для ўсіх ВНУ не зьяўляецца карэктным (прыблізна тое самае, што у катэгорыю «Гарады» зьмяшчаць інфармацыю пра вёскі). У ангельскай катэгорыя называецца не зусім так, таму гэты прыклад не падыходзіць. Нездама, ў польскай Вікіпэдыі такое разьдзяленьне ёсьць. Дарэчы, можна таксама зьвярнуць увагу на назву гэтай катэгорыі ва ўкраінскай вэрсіі. Магчымыя варыянты:

  • Катэгорыя «ВНУ Польшчы» з падкатэгорыяй «Польскія ўнівэрсытэты».
  • Катэгорыі «ВНУ Польшчы» і «Польскія ўнівэрсытэты» на адным узроўні, прычым артыкулы пра ўнівэры належаць да абодвух гэтых катэгорый, пра ВНУ — да адной.
  • Перайменаваньне катэгорыі ў «Вышэйшыя навучальныя ўстановы і ўнівэрсытэты Польшчы», тады ў яе можна будзе зьмяшчаць усё. Але ня ясна, што рабіць напрыклад, з каледжамі і іншымі ўстановамі, калі яны раптам зьявяцца, бо спатрэбіцца яшчэ катэгорыя. Ясная справа, што каледжы, напрыклад, у «Польскія ўнівэрсытэты» ня ўпішаш.

Мне больш падабаецца першы варыянт (магчыма, варта стварыць артыкул пра сыстэму адукацыі Польшчы, дзе будзе напісана, чым адрозьніваецца ВНУ ад унівэра).
Вашыя меркаваньні?
zedlik 00:14, 21 жніўня 2008 (UTC)

Згодзен. За тое, каб зрабіць «Навучальныя ўстановы Польшчы», у якую б уваходзіла «Вышэйшыя навучальныя ўстановы Польшчы», і каб Катэгорыя:Польскія ўнівэрсытэты выдаліць. --yurtsevich 06:58, 21 жніўня 2008 (UTC)
Але іншыя ўнівэрсытэты ёсьць — Катэгорыя:Унівэрсытэты паводле краінаў — а ў Польшчы будуць толькі ВНУ? Нелягічна. На маю думку, самы лягічны і нэўтральны варыянт — гэта калі ўнівэры маюць два статусы — унівэр і ВНУ, а усе іншыя — адзін, толькі ВНУ, напрыклад. --zedlik 18:18, 22 жніўня 2008 (UTC)