Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне катэгорыі:Высланыя ў Сібір

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Можа будзе лепей высланыя (замест сасланыя), ад слова «высылка»? —zedlik 22:28, 20 лютага 2010 (UTC)

Я не супраць. Зрабіў так, таму што вядома не чую гэтак мовы як іншыя ўдзельнікі і стараюся рабіць як яны рабілі. У новым артыкуле Ян Мікалай Аскерка аўтар напісаў: арыштаваны і сасланы ў Сібір, таксама напісалі іншыя аўтары ў Бэнэдыкт Дыбоўскі: сасланы ў Сыбір, Мікалай Улашчык: сасланы ў Вяцкую вобласьць. Па-польску таксама ёсьць словы высылка (wysyłka), выслаць (wysłać), але тычацца напрыклад лісту або пасланца. А тут іншы сэнс. Рэпрэсаваныя не былі wysłani, а zesłani, таму можа адпаведна не высланыя, а сасланыя? Bocianski 00:20, 21 лютага 2010 (UTC)
Так, рацыя. Паглядзеў слоўнікі, каб праверыць сваю думку, «ссылка» ёсьць ў расейска-беларускім Крапівы, і нават у слоўніку НН, хаця мне гэта падавалася (і падаецца) небеларускім словам (і сапраўды, у Байкова-Некрашэвіча сасланьне/засланьне). Атрымліваецца, што ўсе варыянты маюць падставы ўжывацца, таму назва катэгорыі сапраўды выглядае слушнай. Перапрашаю, што ўвёў у зман. —zedlik 00:39, 21 лютага 2010 (UTC)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Катэгорыя:Высланыя ў Сібір»

Пачаць абмеркаваньне