Абмеркаваньне катэгорыі:Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Зараз ствараю катэгорыю Катэгорыя:Выпускнікі МДУ імя Куляшова і падумаў, што маскоўскі ўнівэрсытэт таксама трэба пераназваць у Катэгорыя:Выпускнікі МДУ імя Ламаносава. Wizardist г 17:29, 16 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Можа цалкам раскрыць назвы? Выпускнікі Маскоўскага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэту, Выпускнікі Магілёўскага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэту. —zedlik 20:41, 16 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Можна і так. Wizardist г 20:57, 16 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Толькі лепш Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Вялікія літары тут не патрэбныя. --Red_Winged_Duck 21:19, 16 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Рацыя, згодны. —zedlik 01:05, 17 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Справа тычыцца таксама выпускнікоў БДУ, БДУІР, БНТУ. Варта вырашыць, ці карыстаць скарачэньнямі. Калі не, заменіць робатам. Bocianski 01:08, 17 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Слушна. Я б прапанаваў разгарнуць усе гэтыя абрэвіятуры: апроч пасьлядоўнасьці катэгорыя робіцца лепш зразумелай, ды і ў іншых разьдзелах так робяць. Магу перанесьці ўсё робатам. —zedlik 01:12, 17 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
За. Падтрымліваю. Мой робат таксама можа гэта зробіць, але ён павінен ужо палажыцца спаць. Bocianski 01:18, 17 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Ну мне здаецца, калі зьменаў будзе шмат, як цяпер, то сьпяшацца моцна няма куды, можа ў каго яшчэ якія думкі будуць. А як не, то можна будзе, напрыклад, заўтра ўвечары перанесьці ўсё. —zedlik 01:21, 17 лістапада 2010 (EET)[адказаць]