Абмеркаваньне катэгорыі:Брытанская Калюмбія
Выгляд
мне здаецца, што калі ёсьць краіна "Калюмбія", тады і "Брытанская Калюмбія" патрэбна пісаць праз Ю. Ці тут нейкае выключэньне?
- Так, выключэньне, дакладней, розьніца ў мове-арыгінале. Краіна Калюмбія зьяўляецца гішпанамоўнай, то бок краінай з заходнеэўрапейскай тытульнай мовай, таму гук «л» у яе назьве перадаецца мяккім (БКП 19:54). Але ў выпадку з (нова)англіцызмамі сытуацыя іншая, бо ў словах, запазычаных з ангельскай мовы «л» у большасьці выпадках перадаецца цьвёрда: кансалтынг, кілт, напалм; лайнэр, лазэр, лакаўт, клан, он-лайн; лобі, лорд, плотэр, слоган; лудыт; лэдзі, дысплэй. Брытанская Калумбія і ёсьць англіцызм, бо і прыметнік ў назьве адпаведны, і мова дэ-факта там ангельская. --Jauhienij 15:53, 24 сакавіка 2011 (EET)
- вялікі дзякуй за тлумачэньне. Згода на выдаленьне
- І, калі ласка, не забывайцеся ставіць подпіс пасьля свайго паведамленьня. Гэта можна зрабіць у акне рэдагаваньняў, націснуўшы на гузік «подпіс і час», на якім намаляваны аловак. Дзякуй. --Jauhienij 17:22, 24 сакавіка 2011 (EET)
- дзякуй :) --Adamovitch 17:27, 24 сакавіка 2011 (EET)
- вялікі дзякуй за тлумачэньне. Згода на выдаленьне