Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Умовы выкарыстаньня

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Калі ласка, не рэдагуйце назвы шаблёнаў, прастораў назваў (напрыклад, Category:), бо ўвесь зьмест потым будзе перанесены на іншы сайт. Да перакладу запрашаюцца ўсі. Крыніца для перакладу. Wizardist г 21:45, 12 лютага 2010 (UTC)

Як будзе ў выразе you must, in a reasonable fashion, credit the author(s) лепей перадаць reasonable fashion? Пакуль пераклаў як «прымальным чынам». —zedlik 00:12, 16 лютага 2010 (UTC)

*спазьніўся* Так, штосьці падобнае: "прымальным", "разумным", "адпаведным". Wizardist г 18:17, 23 лютага 2010 (UTC)
Файна, тады хай так і застаецца. —zedlik 21:53, 23 лютага 2010 (UTC)

Здаецца, усё, што можна было, зрабілі, мо' да пятніцы пачакаць ды ўжо апублікаваць на сайце wmf? Wizardist г 18:17, 23 лютага 2010 (UTC)

Фундацыя Вікімэды

[рэдагаваць крыніцу]

Дарэчы, добрым пытаньнем будзе вызначыць, як перакладаць на беларускую назву «Wikimedia Foundation Inc.»? Паўсюль разнабой, трэба прыходзіць да адзінага варыянту. Магчымыя варыянты:

  • Фундацыя «Вікімэдыя»
  • «Фундацыя Вікімэдыя»
  • фундацыя «Вікімэдыя»

Адпведна, як гэта скланяць?

  • праекты Фундацыі «Вікімэдыя»
  • праекты Фундацыі «Вікімэдыі»
  • праекты «Вікімэдыя»
  • праекты Вікімэдыя
  • праекты «Вікімэдыі»
  • праекты Вікімэдыі

На чым спынімся? Пакуль я прапаную Фундацыя «Вікімэдыя», праекты «Вікімэдыя» (дапушчальна таксама праекты Фундацыі «Вікімэдыя»). Хто як мяркуе? —zedlik 21:33, 23 лютага 2010 (UTC)

Я неяк для сябе вызначыў гэтак: калі «фундацыя», тады скланяю толькі першае слова, Вікімэдыю пішу ў двухкосьсі і н. скл.; калі «Фундацыя», то ўсё без двухкосьсяў зь вялікіх літараў, скланаецца толькі першае слова, Вікімэдыя ў н. скл.; без «фундацыі» — Вікімэдыя без двухкосьсяў, скланяецца. Як догму падобнае прымаць — не прапаную, але для мяне ўсё быццам бы лягічна. Wizardist г 21:37, 23 лютага 2010 (UTC)
Калі перафармуляваць, то атрымлівацца наступным чынам: можна зрабіць на манэр Вікіпэдыі. Вікімэдыя — такая ж назва, як і Вікіпэдыя. Мы выкарыстоўваем варыянты Вікіпэдыя (без двукосься, скланяецца), і таксама энцыкляпэдыя «Вікіпэдыя» (з двукосьсем, скланяецца толькі першае слова, для разгорнутых выпадкаў). Аналягічна Wikimedia → Вікімэдыя (скланяецца), Wikimedia Foundation → Фундацыя «Вікімэдыя» (скланяецца толькі першае слова; дарэчы, яно зь вялікай літары?) —zedlik 23:14, 23 лютага 2010 (UTC)
Мяркую, што правільным варыянтам будзе фундацыя «Вікімэдыя», адпаведна і праекты фундацыі «Вікімэдыя» (па аналёгіі з праекты Рэспублікі Беларусь, а не Рэспублікі Беларусі). --Red_Winged_Duck 09:53, 24 лютага 2010 (UTC)
Я тут крыху пашукаў па сайце Свабоды, там атрымліваецца так, што калі размова ідзе пра канкрэтную назву фундацыі, то слова фундацыя пішацца зь вялікай літары. Калі размова пра фундацыю ўвогуле, то з малой — [1], [2], [3], [4]. Фактычна атрымліваецца, што Вікімэдыя — канкрэтная фундацыя, па аналёгіі мусіць пісацца зь вялікай літары, ці я памыляюся? І хачу ўдакладніць, бо не зусім зразумеў. У ангельскай (ды і расейскай, украінскай) мове ёсьць трывалы выраз Wikimedia projects — як яго лепей перакласьці? Ці варта разгортваць у праекты фундацыі «вікімэдыя»? Раней я так і рабіў, але цяпер мне падаецца гэты крыху грувасткім і ня вельмі зручным. —zedlik 22:57, 24 лютага 2010 (UTC)
Я, наколькі памятаю, пісаў праекты Вікімэдыі/праекты Фундацыі «Вікімэдыя». Wizardist г 14:23, 25 лютага 2010 (UTC)
Тады прапаную на такім варыянце і спыніцца. Ці ёсьць у каго якія заўвагі? —zedlik 18:23, 28 лютага 2010 (UTC)
Я гэтак ужо некалькі дзён таму выправіў. Правер яшчэ раз і можна ready ставіць. А потым Privacy Policy ;) Мяркую, болей ляканічная назва — «Палітыка прыватнасьці», а не «Правілы адносна прыватнасьці». Wizardist г 18:49, 28 лютага 2010 (UTC)
А, файна, зараз пагляджу тады. «Палітыка прыватнасьці» мне таксама больш падабаецца. —zedlik 18:53, 28 лютага 2010 (UTC)
На мой погляд, пераклад policy як правілы бліжэй да сэнсу. Усё ж палітыка — працэс, які зьмяняецца ў залежнасьці ад вонкавых абставін. --EugeneZelenko 14:48, 1 сакавіка 2010 (UTC)
Не зусім зразумеў, да чаго тут філязофскія вышукі. А «палітыка прыватнасьці» — болей устойлівае злучэньне. Wizardist г 14:56, 1 сакавіка 2010 (UTC)
На жаль, устойлівасьць не заўсёды сьведчыць пра дакладнасьць перадачы сэнсу. --EugeneZelenko 14:58, 1 сакавіка 2010 (UTC)
Так, напрыклад, я супраць калькі з расейскай «Усе правы абароненыя», хоць я і ўвогуле супраць падобных выразаў, ідэалягічна. :) Але ня ведаю, што адлюстроўвае недакладна Privacy Policy у «Палітыцы прыватнасьці». Гэта палітыка Фундацыі, якой яна прытрымліваецца ў працы і разьвіцьці яе праектаў. І тэзы палітыкі непахісныя. А правілы... Wizardist г 15:03, 1 сакавіка 2010 (UTC)
З ангельскай і policy, і politics перакладаюцца аднолькава як «палітыка», але калі ёсьць больш удалы пераклад, вядома, будзе лепей падзяліць. «Правілы», на маю думку, зьяўляюцца такім, бо «палітыка» ў значэньні «правілаў», гэта, відавочна, пазычаньне з ангельскай :) —zedlik 00:51, 2 сакавіка 2010 (UTC)
Ну, у абарону вашага меркаваньня дадам аналёгіі ангельскіх Policies and guidelines і нашых Правілы і рэкамэндацыі... Wizardist г 00:52, 2 сакавіка 2010 (UTC)
А, ну во :) —zedlik 01:09, 2 сакавіка 2010 (UTC)